Перайсьці да зьместу

Генадзь Шупенька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Шупенька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 красавіка 1936(1936-04-06)
Памёр 9 жніўня 2010(2010-08-09) (74 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца, літаратурны крытык
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Гена́дзь Шупе́нька (6 красавіка 1936, Падбярэзьзе, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 9 жніўня 2010) — беларускі літаратар.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. За Польшчай ягоны бацька сядзеў у Картуз-Бярозе, пасьля Другой сусьветнай вайны яго забілі лясныя бандыты.

У 1955 г. паступіў на філялягічны факультэт БДУ, аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры — навучаўся разам са шмат кім з паваеннае літаратурнае генэрацыі. У часе вучобы цяжка захварэў, некалькі гадоў змушаны быў увогуле ня рухацца, перанёс вялізную колькасьць апэрацыяў. Унівэрсытэт скончыў толькі ў 1965 г. Пасьля быў асьпірантам пры катэдры беларускай літаратуры. У 1969—1979 гг. — старшы навуковы супрацоўнік навукова-дасьледчага Інстытуту пэдагогікі Міністэрства асьветы Беларусі, у 1979 г. — стаў рэдактарам, з 1982 г. — загадчыкам рэдакцыі сэрыйных выданьняў выдавецтва «Мастацкая літаратура». Асабіста прымаў удзел у вяртаньні ў беларускі культурны працэс такіх імёнаў як Алесь Гарун, Кастусь Акула. Сябра СП СССР з 1975 г.

Адзін зь першых, каго ўшанавалі мэдалём Францыска Скарыны.

Друкаваўся з 1969 г. як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі крытычных нарысаў, літаратурных партрэтаў і артыкулаў «Цеплыня чалавечнасьці» (1977), «Галоўнае — талент» (1987), «Прага мастацкасьці» (1996). Галоўны інтарэс ягонага крытычнага слова — Іван Мележ.

Таксама працаваў перакладчыкам: на беларускую былі перакладзеныя «Мілы ба-пэр!..» Ц. Дзеры (Вугоршчына) (1983), аповесьць «Кат» П. Лягерквіста (Швэцыя) (1986), паасобныя апавяданьні пісьменьнікаў народаў СССР.

Быў выдатным музыкам — вечарыны беларускага пісьменьніцтва на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў ладзіліся пад акампанемэнт ягонага віртуознага баяна.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]