Генадзь Шведзік
| Генадзь Шведзік | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 4 сакавіка 1914 |
| Памёр | 11 кастрычніка 1942 (28 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
Генадзь Барысавіч Шведзік (4 сакавіка 1914, Бабруйск — 11 кастрычніка 1942, в. Дваешкі, Смаленская вобласьць) — беларускі паэт.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Працаваў на новабудоўлях Бірабіджану. У 1929 годзе прыехаў у Менск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту ў 1937 годзе. Адначасова працаваў у газэце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзелу ў газэе «Піянер Беларусі». У 1938-1940 гг. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Менску, пасьля — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы і літаратуры АН БССР.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў кулямётчыкам. Паранены пад Бранскам. Памёр ад ран і пахаваны ля вёскі Дваешкі Смаленскай вобласьці.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню дэбютаваў у друку зь вершамі ў 1929 годзе. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 годзе ў перакладзе Рыгора Барадуліна на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка» , у 1989 годзе — кніга вершаў і лістоў «Матчына сьляза».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Генадзь Барысавіч Шведзік // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995