Гедвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гедзівін»)
Gedovin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geda + Wino
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гедвін»

Гедвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гедавін або Гадвін (Gedovin, Gadwine[1], Gadoinus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедзімонт, Гедрык; германскія імёны Gedenus, Gadamundus, Gederich) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedwin (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[6]; Marcin Giedwin Wilkicki (1621 год)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяпан Пятровіч Гедвінавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1574 годзе[8]
  • Марцін Гедвін Вількіцкі — шавельскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 554.
  2. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 250.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 566, 1609.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  6. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 33.
  7. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 114.
  8. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 46.