Гаўя (басэйн Нёмана)
| Гаўя лац. Haŭja | |
Палац у Жамыслаўлі на беразе Гаўі | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Салечніцкі раён (Летува) |
| Вусьце | Нёман |
| Краіны басэйну | Беларусь, Летува |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Салечніцкі раён |
| Даўжыня | 100 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 13,6 м³/с |
| Плошча басэйну | 1680 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Га́ўя (лет. Gauja) — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток Нёману. Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Плошча вадазбору 1680 км². Выдатак вады ў вусьці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мястэчка: Дзевянішкі
- Гістарычнае мястэчка: Суботнікі
- Помнік прыроды: Жамыслаўскі ясень (на левым беразе каля вёскі Жамыслаўя)
- ГЭС: Жамыслаўская
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Салечніцкага раёну Летувы.
Даліна ракі выразная, абалона лугавая, шырынёй 0,1—0,9 км. Рэчышча зьвілістае, на асобных дзялянках каналізаванае, шырыня яго вагаецца ў межах 12—20 м. Берагі стромкія, пясковыя або пяскова-тарфяністыя, парослыя хмызьняком[1].
Рэльеф пагорысты, у нізоўі — часткова забалочаная нізіна. Лясы мяшаныя, зь перавагай іглічных пародаў. Значных азёраў няма.
Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у другой палове сакавіка. Рэжым ракі вывучаўся на 2 пастах, зь іх пост каля в. Лубянятаў дзейнічае ў наш час[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 125.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.