Гатэль "Гарні"
Выгляд

Гатэль "Гарні" - гэта тып гатэлю, які прапануе пражыванне, сняданак, напоі і, максімум, закускі , але не класічны гатэльны рэстаран. Ён падобны да гатэлей тыпу "начлег і сняданак", але спраектаваны і кіруецца як гатэль, а не прыватны гестхаўз. Тэрмін паходзіць з Францыі і Нямеччыны.
Тэрмін hotel garni паходзіць з французскае мовы і літаральна перакладаецца як «гатэль з забяспечаньнем (для гасцей)». Hotels garnis звычайна знаходзяцца ў прыватным кіраваньні і маюць менш нумароў, чым гатэлі, якія ўваходзяць у сетку.
У гатэлях Garni звычайна няма начной рэцэпціі і парц'е .
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Менску у свой час працавалі два гатэлі Гарні:
- Інтэрнацыянальная, 11 - гатэль «Гарні» ці гасьцініца купца Б. А. Суціна (1880-я)[1], унікальны аб’ект міжнароднага значэньня[2] ў стылі эклектыка. У вайну будынак амаль не пацярпеў, але яго аблічча зьмянілася ў 1960-я: зьніклі бальконы й частка дэкору, зьявілася ўязная арка[3]. У канцы ХХ стагодзьдзя ў ім знаходзілася кавярня «Адпачынак», а таксама гатэль «Мінатэль». У 2008 было вырашана вярнуць будынку яго першапачатковую функцыю й выгляд 1887 году. У кастрычніку 2011 году скончана рэканструкцыя (арх. С. В. Машковіч), якая вярнула гэтаму будынку ўсе архітэктурныя асаблівасьці[3]. У трохзоркавым гатэлі «Гарні» 70 нумароў рознай утульнасьці са стылізаванымі пад XIX стагодзьдзе інтэр’ерамі. Дабудаваныя дадатковыя два паверхі, а на чацьвёртым паверсе зробленая мансарда, з прычыны чаго вышыня будынка павялічылася на 8 мэтраў. На даху — назіральная пляцоўка[3][4][5][6]
- Рог Захараўскай-Багадзельнай 64/36 - Гасцініца Ленскіх, 49 нумароў, рэстаран. У гэтым доме жыла сям'я Холмскіх, з якой звязана гісторыя рамантычная і трагічная адначасова. Вось як апісвае падзеі З.Шыбека: "У 1908 годзе ў менскай турме сядзеў эсэр А.В.Ярохаў, якога паплечнікі збіраліся адтуль вызваліць. Сувязь паміж арыштаваным і эсэраўскай арганізацыяй ажыццяўлялася праз нявесту Ярохава, 19-гадовую гімназістку Веру Холмскую. Аднак уцёкі з турмы праваліліся. Калі ж на кватэру да дзяўчыны прыйшлі з ператрусам, тая ў роспачы выкінулася на маставую з чацвёртага паверха і разбілася". У 1920-х гадах у былых гатэльных нумарах жылі студэнты рабфака БДУ.[7]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гатэлі 'Гарні' у Менску
-
Менск, Зборавая, Гарні (1944-49).jpg
-
Менск, Захараўская-Фэліцыянаўская, Гарні (1913)
-
Менск, Захараўская-Фэліцыянаўская, Гарні (1913).jpg
-
Менск, Захараўская-Фэліцыянаўская, Гарні (1917).jpg
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Гатэль "Гарні" (рас.) на Глёбус Беларусі
- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ а б в Гасьцініцу XIX стагодзьдзя ў Менску аднавілі па архіўных фота
- ^ Алег Сафронаў. Першая гасьцініца спэцыяльна да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года адкрыецца ўжо сёлета // Белтэлерадыёкампанія, 7 красавіка 2011 г. Праверана 27 жніўня 2013 г.
- ^ Гостиница «Гарни»: ул. Интернациональная, 11 АРХИТЕКТУРА И СТРОИТЕЛЬСТВО
- ^ Відэа пра будынак (рас.)
- ^ https://www.sb.by/articles/v-gostyakh-kak-doma79678.html
Знешнія спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вызначэнне гасцінічнага гарні ў нямецкай сістэме класіфікацыі гатэляў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |