Перайсьці да зьместу

Гастынгс Банда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гастынгс Банда
па-ангельску: Hastings Banda
6 ліпеня 1966 — 24 траўня 1994
Наступнік Бакілі Мулузі[d]
6 ліпеня 1964 — 6 ліпеня 1966
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўсяне раней за 1896 і не пазьней за 1898
Памёр25 лістапада 1997(1997-11-25)[2][3][1]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Order of the Lion

Гастынгс Камузу Банда (па-ангельску: Hastings Kamuzu Banda; 14 траўня 1898 або 1906[4][5][5], 1896 — 25 лістапада 1997) — лідэр барацьбы за незалежнасьць Малаві, дзяржаўны і партыйны дзяяч, прэм’ер-міністар, прэзыдэнт і дыктатар з 1963 па 1994 год. У маладосьці атрымаў адукацыю ў галіне этнаграфіі, лінгвістыкі, гісторыі і мэдыцыны за мяжой. Па вяртаньні да дому выступіў супраць каляніялізму і бараніў незалежнасьць ад Вялікабрытаніі. Быў афіцыйна прызначаны прэм’ер-міністрам Ньясалэнду і прывёў краіну да незалежнасьці ў 1964 годзе[6]. Праз два гады абвесьціў Малаві рэспублікай, а сябе першым прэзыдэнтам. Умацаваў уладу і пазьней абвесьціў Малаві аднапартыйнай дзяржавай пад кіраўніцтвам Малавійскай партыі Кангрэсу (МПК). У 1970 годзе МПК зрабіла Банду пажыцьцёвым прэзыдэнтам партыі, а ў 1971 годзе ён стаў пажыцьцёвым прэзыдэнтам самога Малаві. Стаяў на антыкамуністычных пазыцыях у Афрыцы ды атрымліваў падтрымку ад Заходняга блёку ў час трываньня халоднай вайны[7]. Агулам падтрымліваў правы жанчынаў, паляпшаў інфраструктуру краіны і выбудаваў добрую сыстэму адукацыі ў параўнаньні зь іншымі афрыканскімі краінамі[8].

  1. 1 2 3 Hastings Kamuzu Banda // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. ↑ Hastings Kamuzu Banda // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ↑ BANDA HASTINGS KAMUZU // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica Inc., 1968.
  4. ↑ Simfukwe, Meekness (14.05.2015) Family, nation celebrate Kamuzu's life. The Nation Online.
  5. 1 2 Obituary: Dr Hastings Banda. The Independent (23.10.2011).
  6. ↑ Louis Ea Moyston. Howell: man of heroic proportions // Jamaica Observer, 16.10.2010 г. Архіўная копія ад 29.01.2020 г.
  7. ↑ Kalinga, Owen J. M. (2012). «Historical Dictionary of Malawi», Fourth Edition. — С. 12.
  8. ↑  Rotberg, Robert I. Overcoming the Oppressors: White and Black in Southern Africa.