Перайсьці да зьместу

Гартс Эдынбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гартс»)
Гартс
Поўная назва Heart of Midlothian Football Club
Заснаваны 1874
Горад Эдынбург, Шатляндыя
Стадыён Тынкасл
Умяшчальнасьць: 17 420
Прэзыдэнт Эн Бадж[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
heartsfc.co.uk (анг.)

«Гарт оф Мідлётыян» (па-ангельску: Heart of Midlothian F.C.) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Эдынбургу, прадстаўнік Прэм’ер-лігі Шатляндыі. Адзін з двух клюбаў гораду, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назоў «Гібэрніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тынкасл», які месьціцца ў эдынбурскім раёне Горгі. Стадыён зьяўляецца хатняй арэнай з 1886 году й зьмяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе летувіска-расейскі бізнэсоўца й банкір Уладзімер Раманаў выкупіў большую частку правоў на клюб у былога ўладальніка Крыса Робэртсана. На сёньняшні дзень клюб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладаньню клюбам Уладзімерам Раманавым. Апошнім значным дасягненьнем клюбу лічыцца перамога ў Кубку Шатляндыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клюб «Гібэрніян» зь лікам 5:1[2].

Найбольш ранішняе згадваньне клюбу пад назовам Heart of Midlothian у спартовым кантэксьце было зроблена ў газэце The Scotsman 20 ліпеня 1864 году, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сёньняшні дзень невядома меў гэты клюб дачыненьне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клюбаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[3]. «Гартс» быў заснаваны ў 1874 году. Па розных меркаваньнях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залі[4], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Ўолтэра Скота «Сэрца графства Лётыян» (Heart of Midlothian).

Клюб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 году, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць гульцам заробную плату[5], і клюб быў выстаўлены на продаж[6]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад гульцы ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іхнага заробку за сьнежань[7]. Але й заробак за сьнежань таксама ня быў выплачаны своечасова[8], з-за чаго прафзьвяз гульцоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатляндзкай Прэм’ер-Лігі[9]. У гэты пэрыяд клюб параіў гульцам шукаць новы клюб[10]. 4 студзеня 2012 году кіраўніцтва Прэм’ер-Лігі загадала «Гартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня й настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[11]. «Гартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасьля продажу Эгерта Ёнсана ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[12].

17 чэрвеня 2013 году «Гартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[13].

Наступныя клюбы раней прымыкалі да «Гартсу», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзімера Раманава: «Коўна» (Летува), «Партызан» (Беларусь).

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Крэйг Гордан Edit this on Wikidata 1982
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Фрэнкі Кент Edit this on Wikidata 1995
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Стывэн Кінгсьлі Edit this on Wikidata 1994
4 Сьцяг Шатляндыі Аб Крэйг Голкет Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Шатляндыі Аб Джэймі Макарт Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Бэні Банінгім Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Бэльгіі Нап Элтан Кабангу Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Аўстраліі ПА Калэм Ньюўэнгоф Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Лоўрэнс Шэнклэнд Edit this on Wikidata 1995
10 Сьцяг Партугаліі Нап Клаўдыю Брага Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Ляндры Кабарэ Edit this on Wikidata 2001
12 Сьцяг Шатляндыі Бр Раян Фултан Edit this on Wikidata 1996
12 Сьцяг Нарвэгіі Аб Крыстыян Борхгрэвінк Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Аўстраліі ПА Кэмэран Дэўлін Edit this on Wikidata 1998
15 Сьцяг Аўстрыі Аб Міхаэль Штайнвэндэр Edit this on Wikidata 2000
16 Сьцяг Шатляндыі ПА Блэр Сьпітал Edit this on Wikidata 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Шатляндыі Нап Алан Форэст Edit this on Wikidata 1996
18 Сьцяг Шатляндыі Аб Гары Мілн 1996
19 Сьцяг Шатляндыі Аб Ст’юарт Фіндлэй Edit this on Wikidata (ар. Оксфард Юн.) 1995
21 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймз Ўілсан Edit this on Wikidata 2007
22 Сьцяг Ісьляндыі ПА Томас Магнусан Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Шатляндыі ПА Фінлэй Полак Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Шволяў Edit this on Wikidata 1992
27 Сьцяг Нарвэгіі ПА Санэр Картум Edit this on Wikidata 1995
28 Сьцяг Шатляндыі Бр Зандэр Кларк Edit this on Wikidata 1992
29 Сьцяг Альбаніі Нап Сабах Кер’ёта 2001
31 Сьцяг Ірляндыі Аб Ашын Макінці Edit this on Wikidata 2001
40 Сьцяг Бразыліі ПА Эдуарду Агу Edit this on Wikidata 2002
77 Сьцяг Коста-Рыкі Нап Кенэт Варгас Edit this on Wikidata 2002
89 Сьцяг Грэцыі Нап Александрас Кізырыдыс Edit this on Wikidata 2000
Сьцяг Шатляндыі Бр Гары Стоўн 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]