Перайсьці да зьместу

Гарміш-Партэнкірхэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарміш-Партэнкірхэн
Населены пункт
Герб
  • Кароткая назва: Gp[1]
Краіна
Дата заснаваньня 1935
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Элізабэт Кох[d]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 708 м
Каардынаты 47°30′ пн. ш. 11°05′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 08821
Паштовы індэкс 82467
Нумарны знак GAP
Сайт gapa.de
Гарміш-Партэнкірхэн на мапе Нямеччыны
Гарміш-Партэнкірхэн
Гарміш-Партэнкірхэн
Гарміш-Партэнкірхэн

Га́рміш-Партэнкі́рхэн (па-нямецку: Garmisch-Partenkirchen) — горад-курорт у Баварыі ў Нямеччыне. Месьціцца ля самай мяжы з Аўстрыяй. Непадалёк стаіць найвышэйшая гара краіны Цугшпіцэ, вышынёю 2962 мэтры над узроўнем мора.

Відарысы Гарміш-Партэнкірхэну.

Гарміш (на захадзе) і Партэнкірхэн (на ўсходзе) былі асобнымі гарадамі цягам многіх стагодзьдзяў і дагэтуль захоўваюць даволі розныя ідэнтычнасьці. Партэнкірхэн узьнік як рымскі горад Партанум на гандлёвым шляху з Вэнэцыі ў Аўгсбург і ўпершыню згадваецца ў 15 годзе нашай эры. Ягоная галоўная вуліца, Людвігсштрасэ, акурат паўтарае шлях першапачатковай рымскай дарогі. Гарміш жа ўпершыню згадваецца прыкладна праз 800 гадоў як «Нямецкі раён» (ням. Germaneskau), што сьведчыць аб тым, што ў нейкі момант племя тэўтонаў пасялілася на заходнім ускрайку даліны. У канцы XIII стагодзьдзя даліна, як частка графства Вэрдэнфэльс, перайшла пад уладу князёў-біскупаў Фрайзінгу і заставалася такой да мэдыятызацыі 1803 году. Тэрыторыяй кіраваў прадстаўнік князя-біскупа, вядомы як пфлегер, то бок стараста, з замка Вэрдэнфэльс, разьмешчанага на скале на поўнач ад Гармішу.

Прыбыцьцё эўрапейцаў у Амэрыку на мяжы XVI стагодзьдзя прывяло да буму суднаходзтва і рэзкага спаду сухаземнага гандлю, што прывяло рэгіён да шматвяковага заняпаду. Даліна была багністай і цяжкай для земляробства. Мядзьведзі, ваўкі і рысі ўяўлялі сабой сталую пагрозу для жывёлы. Насельніцтва пакутавала ад пэрыядычных пошасьцяў, у тым ліку ад некалькіх сур’ёзных успышак бубоннай чумы. Неспрыяльны лёс, выкліканы хваробамі і няўродам, часам прыводзіў да паляваньня на ведзьмаў. Найбольш прыкметнымі зь іх былі суды і пакараньня на сьмерць 1589—1596 гадоў, падчас якіх 63 чалавекі, то бок больш за 10 адсоткаў насельніцтва на той час, былі спалены на вогнішчы або задушаныя.

Гарміш і Партэнкірхэн заставаліся асобнымі местамі, пакуль іхныя адпаведныя мэры ня былі змушаныя Адольфам Гітлерам да аб’яднаньня двух гарадоў 1 студзеня 1935 году[5] ў чаканьні зімовых Алімпійскіх гульняў 1936 году. Большасьць наведвальнікаў заўважаць крыху больш сучасны выгляд Гармішу, у той час як брукаваныя вуліцы Партэнкірхэна, запоўненыя фрэскамі, маюць больш гістарычны выгляд. У час Другой сусьветнай вайны Гарміш-Партэнкірхэн быў буйным цэнтрам лекаваньня нямецкіх вайскоўцаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]