Гара (Менская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Гара (Барысаўскі раён)»)
| Гара, трансьліт. Hara[1] | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Глівінскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 170 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°11′06,40″ пн. ш. 28°32′56,10″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 754 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222516[2] |
| СААТА | 6208817016 |
| Нумарны знак | 5 |
| Гара на мапе Беларусі ± Гара | |
Гара́[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Пліса, на поўдзень ад Барысава, на захад ад шашы Р67. Гара ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па пісьмовых крыніцах вядомая ад 18 ст. У 1800 г. вёска Заплісьсе (яна ж Гара), 13 двароў, 122 жыхары, вадзяны млын, сукнавальня, «жалезны завод» на 1 горан і 1 молат, шляхецкая ўласнасьць[3]. Млын быў разабраны ў 1996 годзе і заставаўся апошнім у Барысаўскім раёне[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 754 жыхары
- 2008 год — 630 жыхароў, 238 двароў[3]
- 1999 год — 597 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па шашы Барысаў — Бярэзань, якая праходзіць побач зь вёскай. Ёсьць крама. На поўдні — гаспадарчы сэктар[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 68
- ↑ Алфавитный список улиц по Гора - Белпошта (рас.)
- 1 2 3 Гара // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 94
- ↑ Няма таго, што раньш было // Гоман Барысаўшчыны. — 1997. — № 2. — С. 1.