Гарадок (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гарадоцкая гміна»)
Гміна Гарадок
Gmina Haradok
(Gmina Haradok)
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Статус вясковая гміна
Уваходзіць у Беластоцкі павет
Адміністрацыйны цэнтар Гарадок
Войт Веслаў Кулеша
Насельніцтва (2012) 5633
Шчыльнасьць 13,08 чал./км²
Плошча 430,6 км²
Месцазнаходжаньне Гміны Гарадок
Гміна Гарадок на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +1
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовыя індэксы 16-040
Код аўтам. нумароў BIA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гмі́на Гарадо́к (па-польску: Gmina Gródek) — вясковая гміна ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гарадок.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з гмінамі Крынкі, Міхалова, Супрасьля, Шудзялова і Заблудаў, а таксама з Рэспублікай Беларусь.

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 г. у Польшчы, большасьць жыхароў тагачаснай гміны Гарадок назвалі сябе беларусамі (1752 чалавекі, што складала 40% усіх жыхароў гміны). Астатнія жыхары гміны задэкляравалі наступныя нацыянальнасьці: жыды (1432 чалавекі, 33% насельніцтва), палякі (1211 чалавек, 27% насельніцтва), немцы (5 чалавек) і русін (1 чалавек)  .

Паводле вынікаў Усенароднага перапісу насельніцтва 2002 году 76,1 % жыхароў гміны дэкляравалі польскую нацыянальнасьць, а 23,07 % — беларускую. Гэты вынік дазволіў выкарыстоўваць у гміне польска-беларускую двухмоўную геаграфічную намэнклятуру і ўвесьці беларускую мову ў якасьці дапаможнай.

Па выніках Нацыянальнага перапісу насельніцтва 2011 г. доля беларусаў ў этнічнай структуры жыхароў гміны апусьцілася ніжэй за 20%, праз што беларусы страцілі правы, згаданыя вышэй.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культурныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Басовішча — штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі
  • «Сяброўская бяседа»
  • «Спатканьні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»)
  • «Дні Гарадку» («Dni Gródka»)

Лякальная прэса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • газэта «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»

Арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадоцкі цэнтар культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
  • Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадок:

  • Замкавая гара;
  • Праваслаўная царква Нараджэньня Сьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 19461947 на месцы, дзе хутчэй за ўсё знаходзілася першая ў Гарадку царква, пабудаваная Хадкевічамі ў XV ст.
  • Капліца на праваслаўных могілках Заступніцтва Сьвятой Багародзіцы (1862 год), драўляны зруб.
  • Рыма-каталіцкі касьцёл Найсьвяцейшага сэрцы Езуса, пабудаваны 19331936. Галоўны і бакавыя алтары выкананы ў стылі барока.
  • Жыдоўскія могілкі.

а таксама:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]