Гарадок (Маладэчанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадок
лац. Haradok
Вуліца
Вуліца
Дата заснаваньня: 1161
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Гарадоцкі
Насельніцтва: 395 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222336[1]
СААТА: 6238813036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. / 54.15694; 26.91944Каардынаты: 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. / 54.15694; 26.91944
Гарадок на мапе Беларусі ±
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://horodok.by/

Гарадо́к[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 395 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўдзень ад Маладэчна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Алёхнавічы.

Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Гарадок сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Ён уваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзіўся ў валоданьні Галімскіх[4].

У Гарадку існаваў невялікі замак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. у Гарадку існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 сынагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, народная вучэльня, млын[5].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

2 сьнежня 1994 году ў Гарадку адкрыўся гістарычна-літаратурны музэй[7]. На 1996 год у вёсцы было 222 двары. 28 студзеня 2011 году Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку»[8][9].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2,5 тыс. чал.; 1921 год — 1420 чал.[10]; 1996 год — 576 чал.[11]; 1999 год — 555 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 480 чал.; 2010 год — 395 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гарадку працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясьніцтва.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З урбананімічнай спадчыны Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Маладэчанская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавы пляц[12].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замчышча

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (XI—XVII стагодзьдзі)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1884; мураўёўка)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1930)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Почтовые индекы Республики Беларусь Архіўная копія
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 281.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
  4. ^ Jelski A. Gródek (2) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 817.
  5. ^ Дык не даставайся ты нікому!..(недаступная спасылка) // Наша Ніва. 25 кастрычніка 2006 г.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Музеі Беларусі=Museums Belarus / Склад. А. Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Менск: Беларусь, 2001. — С. 10. — ISBN 985-01-0308-6
  8. ^ Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 28.01.2011 N 54 (рас.). NAVINY.org.
  9. ^ Городокский сельский исполнительный комитет (рас.). Молодечненский районный исполнительный комитет. Праверана 31 студзеня 2016 г.
  10. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 44.
  12. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 26.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]