Гарадок (Глускі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадок
лац. Haradok
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Глускі
Сельсавет: Завалочыцкі
Насельніцтва: 83 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2230
Паштовы індэкс: 213872
СААТА: 7217812021
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′44.2″ пн. ш. 28°46′39.0″ у. д. / 53.045611° пн. ш. 28.7775° у. д. / 53.045611; 28.7775Каардынаты: 53°2′44.2″ пн. ш. 28°46′39.0″ у. д. / 53.045611° пн. ш. 28.7775° у. д. / 53.045611; 28.7775
Гарадок на мапе Беларусі ±
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадо́к[1], Глуск Пагарэлы — вёска ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавету Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 83 чалавекі. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Глуску, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі.

Гарадок, або Глуск Пагарэлы, — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася драўляная царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Глуск упамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя ў кантэксьце, які сьведчыць пра больш раньняе яго існаваньне. Відаць, паселішча ўзьнікла ў XII—XIII стагодзьдзях. Маёнтак знаходзіўся ў супольным валоданьні Гальшанскіх, Астроскіх і Гаштольдаў.

У 1-й палове XVI стагодзьдзя Юры Гальшанскі-Дубровіцкі заснаваў у сваёй частцы Глускай воласьці новыя замак і мястэчка, якія пазьней атрымалі назву Глуск Дубровіцкі (сучасны Глуск). Стары Глуск застаўся ў Гаштольдаў, князёў Астроскіх і другога сына Івана Гальшанскага — Аляксандра. Па сьмерці сына Альбэрта Гаштольда (памёр без нашчадкаў у 1542 годзе) і сына князя Аляксандра біскупа віленскага Паўла Гальшанскага (памёр у 1555 годзе) іхныя долі ў Глуску і воласьці перайшлі да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

У якасьці дзяржаўнай воласьці Глуск упамінаецца пад 1557 годам, неўзабаве аднак яго наноў перадалі Гераніму Хадкевічу, сын якога Ян, відаць, прадаў сваю частку Глуску князю Юр’ю Алелькавічу-Слуцкаму і ягонай жонцы Кацярыне Тэнчынскай, пазьней мясьціна перайшла да іхных сыноў. Доля князя К. Астроскага паводле спадчыны адыйшла да ягонага сына Ільлі, а пазьней па сьмерці апошняга ўдаве Бэаце Касьцялецкай. Яна паўторна выйшла замуж за Альбрэхта Ласкага, які ў 1569 годзе здаў сваю частку Глускага замка ў заклад ляхавіцкаму дзяржаўцу Ўладзімеру Забалоцкаму. Неўзабаве праз умовы закладу паміж імі выбухнуў канфлікт і ў 1570 годзе апошні спаліў замак, па чым Стары Глуск у дакумэнтах пачаў звацца Глускам Пагарэлым або Гарадком Глускам-Пагарэлым.

У канцы XVI стагодзьдзя замак і мястэчка Глуск Пагарэлы з 96 дамамі, 2 цэрквамі, 2 фальваркамі і 16 навакольным вёскамі (больш за 300 сялянскіх дымоў) выкупіў Крыштап Радзівіл «Пярун». Пазьней у выніку шлюбу, уся мясьціна далучылася да Слуцкай лятыфундыі Радзівілаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Глуск Пагарэлы апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1814 годзе тут збудавалі драўляную царкву Сьвятых Казьмы і Дзям’яна. На 1846 год існавалі аднайменныя мястэчка (30 двароў) і вёска (24 двары). На 1859 год — 34 двары[3]. У 1866 годзе тут збудавалі другую драўляную царкву. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Гарадку было 48 двароў, вадзяны млын, заезны двор, 3 крамы, у вёсцы — 52 двары, хлебазапасны магазын, крама, царква, у маёнтку, які знаходзіўся побач, быў 1 двор. На 1917 год таксама існавалі мястэчка (66 двароў), вёска (99 двароў) і маёнтак (1 двор), якія ўваходзілі ў склад Гарадоцкай воласьці.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Гарадок займалі польскія войскі. 20 жніўня 1924 году мястэчка стала цэнтрам сельсавету Глускага раёну БССР (з 24 чэрвеня 1960 году ў складзе Завалочыцкага сельсавету). На 1926 год у вёсцы было 75 двароў, у мястэчку — 66. Пазьней яны злучыліся.

На 1993 год у Гарадку было 77 двароў, на 1996 год — 71.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1847 год — 148 чал. у вёсцы Гарадку; 1861 год — 314 чал.; 1897 год — 342 чал. у мястэчку Гарадку, 337 чал. у вёсцы Гарадку і 4 чал. у маёнтку Гарадку
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 473 чал. у мястэчку Гарадку, 466 чал. у вёсцы Гарадку і 6 чал. у маёнтку Гарадку; 1926 год — 456 чал. у мястэчку Гарадку, 459 чал. у вёсцы Гарадку[4]; 1993 год — 122 чал.[5]; 1996 год — 107 чал.[6]; 1999 год — 106 чал.
  • XX стагодзьдзе: 2010 год — 83 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гарадку працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка і пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадок — старажытны цэнтар ганчарства, у 1930—1980-я тут існавала ганчарная арцель.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 125.
  2. ^ Jelski A. Gródek (8) // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 818.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  4. ^ Насевіч В., Чуракова Т. Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 478.
  5. ^ Насевіч В., Чуракова Т. Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 477.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 44.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]