Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гарадзішча
трансьліт. Haradzišča
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Гарадзішчанскі
Насельніцтва: 2024 чал. (2017)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163163
Паштовы індэкс: 225328
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333Каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333
Гарадзішча на мапе Беларусі ±
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзі́шча[2] — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 2024 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.

Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваліся царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры барока, часткова зруйнаваныя расейскімі ўладамі ў выніку перабудоваў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Гарадзішча ўпамінаецца ў сярэдзіне ХІІІ ст., калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV ст. яно ўпамінаецца як вялікакняскі двор. У 1494 годзе Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касьцёл.

На мяжы XVXVI стагодзьдзяў Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні князя Сямёна Бельскага, з 1501 году — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІXVІІІ стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 годзе Каменскія збудавалі тут мураваны касьцёл. У канцы XVII ст. мястэчка перайшло да Зяновічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут дзейнічалі царква і касьцёл. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 году Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні Бухавецкіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

На 1866 год у Гарадзішчы было 60 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы Маскоўскага патрыярхату (колішнія касьцёл і грэцка-каталіцкая царква), капліца, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня (адкрылася ў 1863 годзе), багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар і ўправа;, штогод праводзілася 2 кірмашы; працаваў лекар. На 1909 год у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы, сынагога і 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі пошта і тэлеграф, народная вучэльня (у 1901 годзе 96 вучняў, зь іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, лякарня, валасная ўправа, цагельня, больш за 19 крамаў, багадзельня і конная паштовая станцыя, штогод праводзілася 2 кірмашы. У Першую сусьветную вайну ў 1916 годзе каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х гадоў у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.

У 1939 годзе Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 годзе адбылося аб’яднаньне Навамыскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 486 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 121, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 355, жабракоў 4[4]; 1886 год — 700 чал.[5]; 1886 год — 504 чал.; 1893 год — 747 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2942 чал.; 1921 год — 1021 чал.; 1935 год — 4 тыс. чал.; 1969 год — 4,6 тыс. чал.; 1993 год — 2520 чал.[6]; 1998 год — 2630 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,5 тыс. чал.[7]; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2219 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 2040 чал.[9]; 2017 год — 2024 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня, амбуляторыя і вэтэрынарная лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Апроч таго, у мястэчку працуюць лесьнікоўства, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Вежнаўца вуліца Сталавіцкая вуліца
Едунова вуліца Наваградзкая вуліца
Пралетарская вуліца Татарская вуліца
Бяз назвы Рынак пляц

Паводле перапісу 1874 году, у Гарадзішчы таксама існавалі вуліцы Менская, Мірская[10], Слонімская[11]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Царкоўная вуліца[12].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ваколіцах мястэчка — старажытнае гарадзішча (паводле меркаваньнях некаторых дасьледнікаў былая літоўская сталіца Варута)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 60
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  5. ^ Pawłowicz E. Horodyszcze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 143.
  6. ^ Крэнь І., Шаблюк В. Гарадзішша // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 476.
  7. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Городище - Карта Историко-Культурного Наследия
  11. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi by Deborah Glassman
  12. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 27.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гарадзішча (Баранавіцкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў