Гапон
| Гапон | |
| Hapon | |
![]() Першае выданьне 1855 року | |
| Жанр: | паэма |
|---|---|
| Аўтар: | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
| Мова арыгіналу: | беларуская |
| Год напісаньня: | не пазней за 1854 |
| Публікацыя: | 1855 |
| Электронная вэрсія | |
«Гапо́н» — вершаваная аповесьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, якую сучасныя літаратуразнаўцы вызначаюць як паэму. Створаная не пазьней за 1854 рок і зьяўляецца першым вялікім творам пісьменьніка, напісаным цалкам беларускай мовай[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Як баш нявесту прыбралі, |
|
| Урывак з паэмы | |
Аўтар паспрабаваў у творы паказаць умоўнасьць сацыяльнага падзелу грамадзтва[1], паказаў барацьбу героя за асабістае шчасьце, шырыню ягонай натуры, моцнае пачуцьцё чалавечай годнасьці. У творы адлюстраваныя і характэрныя сацыяльна-псыхалягічныя зьявы часу — нарастаньне стыхійнага бунту сялянаў, трагедыя рэкрутчыны, маральны заняпад фэўдальнага грамадзтва.
Малады селянін Гапон закаханы ў Кацярыну, на якую заглядаецца і аканом. Аканом, абылгаўшы Гапона перад пані, дамогся, каб таго забралі ў рэкруты. Пані, выпадкова даведаўшыся пра крыўду Кацярыны, прагнала аканома і ўзяла дзяўчыну да сябе пакаёўкай, навучыла яе чытаць і пісаць. Між тым Гапон за некалькі гадоў стаў афіцэрам. Ён прысутнічаў на камісіі па наборы рэкрутаў, куды патрапіў і былы аканом, які спрабаваў ухіліцца ад службы. Гапон дабіўся, каб аканома здалі ў салдаты. Паэма заканчваецца вясельлем Гапона і Кацярыны[1].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Твор упершыню апублікаваны ў аднайменным зборніку паэзіі «Гапон», выдадзеным лацінскім шрыфтам у 1855 року ў Менску. Другое выданьне аповесьці, зьдзейсьненае таксама лацінскім шрыфтам у Санкт-Пецярбургу выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1907 року[1].
Рукапіс аповесьці, выкананы лацінскім шрыфтам, захоўваецца ў месьце Торуні (Польшча) ва Ўнівэрсытэцкай бібліятэцы. У Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ёсьць ягоная ксэракопія[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
