Эйч Пі Бакстэр
Эйч Пі Бакстэр | |
| Ганс Пэтэр Геэрдэс | |
Эйч Пі Бакстэр у 2013 г. | |
| Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1964 (61 год) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН |
| Грамадзянства | Нямеччына |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | сьпявак |
| Псэўданімы | H. P. Baxxter[1] |
| Сябра ў | Celebrate the Nun[d], Scooter і Ratty[d] |
| Жанры | Тэхна |
| Вакал | барытон |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданімы | Dave from Sheffield, Screaming Lord, Ice |
| Гурты | Scooter |
| Сайт | scootertechno.com |
Эйч Пі Ба́кстэр (па-ангельску: H.P. Baxxter), сапраўднае імя Ганс Пэтэр Геэрдэс (па-нямецку: Hans Peter Geerdes; нарадзіўся 16 сакавіка 1964 г., Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі сьпявак, фронтмэн і адзін з заснавальнікаў гурта Scooter.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па сканчэньні ў 1985 годзе гімназіі ў родным Леэры вывучаў нядоўгі час права ў Гановэры, дзе ў 1987 г. разам з Рыкам Джорданам і ягонай сястрой Брыт Максімэ заснаваў гурт Celebrate the Nun[2]. У 1993 г. стаў адным з заснавальнікаў гурта Scooter. 15 сакавіка 2013 выйшла ягоная сольная песьня Who the Fuck Is H.P. Baxxter?. У 2015 г. зьняўся камэа ў адной з сэрыяў сэрыялу пра гамбурскіх паліцэйскіх Großstadtrevier. У 2016 і 2017 гадох быў сябрам журы шоў Нямеччына шукае супэрзорку.
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2006 да 2011 г. быў жанаты ў другі раз, з мадэльлю Зымонэ Мостэрт[3]. Мае калекцыю клясычных аўтамабіляў. Жыве ў раёне Дувэнштэт на поўначы Гамбургу[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ↑ Anne Klesse: H.P. Baxxter – der konservative Rebell. Berliner Morgenpost, 18. Dezember 2011. (ням.)
- ↑ Scheidung! Scooter-Sänger H.P. ist wieder Single. promiflash.de, 24. Juni 2011 (ням.)
- ↑ Hamburg, hier wohnen deine Promis. Hamburger Allgemeine Rundschau, März 2014 (ням.)