Перайсьці да зьместу

Гансалу Інасію

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гансалу Інасію
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 жніўня 2001(2001-08-25)[1] (24 гады)
Рост 1,85 м
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Спортынг Лісабон
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Спортынг Лісабон 166 (11)
Зборныя
2017 Партугалія (да 17)[d] 1 (0)
2019 Партугалія (да 19)[d] 3 (0)
2019 Партугалія (да 20)[d] 1 (0)
2021—2022 Партугалія (да 21)[d] 6 (1)
2023—4 Партугалія 20 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 красавіка 2026.

Ганса́лу Іна́сію (па-партугальску: Gonçalo Inácio; нар. 25 жніўня 2001 году) — партугальскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Спортынг» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Не зважаючы на брак канкрэтнага куміра, паводле словаў Інасію імкнуўся пераймаць стыль гульні Жэрэмі Мат’ё[2].

Інасію ў 2021 годзе.

Інасію пачаў займацца кар’ерай у мясцовай камандзе «Алмада» з роднага места, але потым перайшоў у акадэмію «Спортынгу». Да гэтага ён некалькі разоў гуляў за супернікаў з «Бэнфіцы», але ў рэшце рэшт надумаў не далучацца да іх[3]. 13 студзеня 2018 году ў веку 16 гадоў падпісаў свой першы прафэсійны кантракт[4]. Улетку 2020 году ён далучыўся да першай каманды «Спортынгу»[5]. Гульцу было цяжка інтэгравацца ў склад праз замкнёнасьць сваёй натуры, але ён апанаваў сытуацыю ў тым ліку з дапамогай трэнэра Рубэна Амарыма[2]. Дэбютаваў у складзе лісабонцаў у выязным матчы супраць «Партыманэнсі»[6]. 20 сакавіка 2021 году абаронца правёў свой першы гол, пацэліўшы мяч галавою з блізкай адлегласьці ў хатнім матчы супраць гімарайнскай «Віторыі», чым надаў клюбу перамогу зь лікам 1:0[7]. У сьнежні 2021 году Інасію быў названы абаронцам месяца ў Прымэйра-лізе[8]. 1 красавіка 2022 году пагадзіўся на падаўжэньне кантракту да 2026 году[9]. 14 сьнежня 2023 году ў сваім апошнім матчы групавога этапу Лігі Эўропы ўдома супраць «Штурму» гулец выйшаў на замену ў перапынку і загнаў два галы за дзесяць хвілінаў, замацаваўшы перамогу зь лікам 3:0[10]. 11 сьнежня 2025 года абаронца чарговы раз падоўжыў свой кантракт да чэрвеня 2030 году[11].

Інасію бараніў колеры юнацкіх і моладзевых камандаў краіны. Свой першы выклік у нацыянальную зборную Партугаліі атрымаў 26 жніўня 2021 году, але ўжо праз чатыры дні быў выкасаваны зь сьпісу праз траўму. Гулец разглядаўся як адзін з кандыдатаў на трапленьне на чэмпіянат сьвету 2022 году, але ня быў выбраны. Урэшце, дэбютаваў у складзе зборнай 23 сакавіка 2023 году, калі згуляў увесь матч адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. Гэта таксама быў першы матч зборнай пад кіраўніцтвам новага трэнэра гішпанца Рабэрта Мартынэса[12].

«Спортынг»:

Партугалія:

  1. Goncalo Inacio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. 1 2 Almeida, Isaura. Já não consigo ir passear o cão à rua sem se juntar uma multidão // Diário de Notícias, 27.05.2021 г.
  3. Inácio e as duas avarias que o 'tiraram'... do Benfica: "Também não gostava de estar lá" // Record, 09.12.2021 г.
  4. Ferreira, André. Gonçalo Inácio assinou contrato profissional // Record, 13.01.2018 г.
  5. Muitas novidades no onze do Sporting para o jogo com o Moreirense // O Jogo, 06.07.2020 г.
  6. Inácio com estreia impetuosa // Record, 06.10.2020 г.
  7. Andrade, David. Sporting subiu mais um degrau // Público, 20.03.2021 г.
  8. Gonçalo Inácio foi o melhor jogador jovem em novembro // Record, 17.12.2021 г.
  9. Gonçalo Inácio é Leão até 2026. Sporting CP (01.04.2022).
  10. Um bis em 10 minutos: Gonçalo Inácio apanhou-lhe o jeito diante do Sturm Graz // Record, 14.12.2023 г.
  11. Gonçalo Inácio renova até 2030. Sporting CP (11.12.2025).
  12. Marshall, Matthew (23.03.2023) Ronaldo at the double as Portugal beat Liechtenstein 4–0 in the Euro 2024 qualifiers. PortuGOAL.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]