Ганнэ Дэсмэт
| Ганнэ Дэсмэт | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 26 кастрычніка 1996[1] (29 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | шорт-трэкістка |
Га́ннэ Дэ́смэт (па-нідэрляндзку: Hanne Desmet; нар. 26 кастрычніка 1996 году) — бэльгійская шорт-трэкістка. Мэдалістка зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэсмэт заваявала срэбра ў бегу на 1000 мэтраў на чэмпіянаце сьвету 2021 году. 11 лютага 2022 году яна здабыла гістарычны бронзавы мэдаль у бегу на 1000 мэтраў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне, стаўшы першай бэльгійкай, якая ўзяла мэдаль на зімовых Алімпійскіх гульнях у індывідуальным відзе спорту[2]. У сакавіку 2025 году спартоўка стала ўладальніцай залатога мэдаля на дыстанцыі 1000 мэтраў на чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Пэкіне[3]. Такім чынам, яна сталася першай бэльгійскай чэмпіёнкай сьвету ў спорце, павязанага з каўзачамі, з часоў Мішлен Лянуа, якая брала залатыя мэдалі ў парным фігурным катаньні ў 1947 і 1948 гадах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.shorttrack.swisstiming.com/Entries.aspx?evt=11213100000124
- ↑ Historisch! Hanne Desmet verovert brons op de 1.000m shorttrack. sporza.be.
- ↑ Dream Day For Desmets While Canadian Women Fulfil Pledge To Be World’s Best. International Skating Union (15.03.2025).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на ShortTrackOnLine.info.