Ганна Шышкава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Шышкава
Anna Šišková
Дата нараджэньня 30 чэрвеня 1960 (63 гады)
Месца нараджэньня Жыліна
Месца вучобы
Занятак акторка
Дзеці Dorota Nvotová[d] і Tereza Nvotová[d]
IMDb ID nm0803034

Га́нна Шы́шкава (па-славацку: Anna Šišková; нарадзілася 30 чэрвеня 1960 году, Жыліна, Славаччына) — славацкая акторка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучалася на пэдагагічным факультэце ўнівэрсытэту Паўла Ёзэфа Шафарыка ў Кошыцах (1979—1982), дзе ў 1980—1981 роках выступала ў Тэатры Ёнаша Заборскага. Ад 1981 году працавала ў трнаўскім Тэатры для дзяцей і моладзі (цяпер Тэатар Яна Паларыка), пасьля перайшла ў браціслаўскі Тэатар Асторка Корза’90.

За акторскую творчасьць была двойчы ўзнагароджаная прэміяй Доскі (2001, 2003).

Замужам за рэжысэрам Юраем Нвотам, маюць дзьвюх дачок — Дароту і Тарэзу. Абедзьве таксама здымаюцца ў кіно.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1985: «Ціхая радасьць»
  • 1987: «Усьмешка д’ябла» (асыстэнтка прадусара)
  • 1990: «Dávajte si pozor!»
  • 1994: «На прыгожым сінім Дунаі»
  • 2000: «Пэйзаж»
  • 2000: «Мы мусім дапамагаць»
  • 2001: «Vadí nevadí»
  • 2002: «Жорсткія радасьці»
  • 2003: «Гэта застанецца між намі»
  • 2005: «Канчатковая станцыя»
  • 2005: «Сонечны край»
  • 2006: «Месца ў жыцьці» (сэрыял)
  • 2006: «Аэрапорт» (сэрыял)
  • 2007: «Таямніцы»
  • 2008: «Маленькія сьвяты»
  • 2009: «Veni, vidi, vici»
  • 2009: «Радыё» (сэрыял)
  • 2009: «7 дзён грахоў»
  • 2012: «Прафэсіяналы» (сэрыял)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Шышкавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў