Перайсьці да зьместу

Ганна Шакель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Шакель
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 7 ліпеня 1998(1998-07-07) (28 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца
Узнагароды

Ганна Шакель (7 ліпеня 1998, Маладзечна) — беларуская паэтка і перакладчыца.

Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара «W/Rights».

Публікавалася ў выданьнях «Маладосць» і «Дзеяслоў». У 2022 годзе творы Ганны Шакель увайшлі ў «Анталёгію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт».

У дэбютнай кнізе «Цела мігдалу» (2023) паэтка дасьледуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць, гаворыць пра мінулае, якое не дае спакою; творы ў кнізе ствараюць наратыў, у цэнтры якога — рэфлексія над сабой і сьветам.

У яе вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклёрныя матывы. Акцэнт робіцца на фанэтыку і ідыяматыку[1].

Асобныя творы перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, украінскую, нарвэскую мовы.

Пераможца конкурсу рукапісаў «Неба з сабой»[2].

Пераможца прэміі імя Натальлі Арсеньневай за 2023 год[3].