Ганна Франк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ганна Франк
Anne Frank lacht naar de schoolfotograaf.jpg
Дата нараджэньня 12 чэрвеня 1929(1929-06-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці люты 1945[5][6][7] (15 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці мерк. тыф[d][8][9][10]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак аўтарка дзёньніку, дзіцячая пісьменьніца, пісьменьніца
Бацька Otto Frank[d]
Маці Edith Frank-Holländer[d]
Сайт annefrank.org(нід.)(анг.)(гішп.)(ням.)
Подпіс Выява аўтографу

Га́нна Франк (па-нямецку: Anne Frank; 12 чэрвеня 1929 — пачатак сакавіка 1945) — габрэйская дзяўчынка, ураджэнка Нямеччыны, пасьля прыходу Гітлера да ўлады хавалася зь сям’ёй ад нацысцкага тэрору ў Нідэрляндах. Аўтар знакамітага «Дзёньніка Ганны Франк» — дакумэнта, які выкрывае нацызм, перакладзены на многія мовы сьвету. Гэтая кніга адразу стала сусьветным бэстсэлерам — ня толькі з-за сваёй пранізьлівай інтанацыі, але і галоўным чынам таму, што здолела аб’яднаць у лёсе адной дзяўчынкі мільёны чалавечых трагедыяў, зьвязаных з нацысцкім генацыдам. Ганна Франк і яе сям’я лічацца аднымі з самых вядомых ахвяраў нацызму.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]