Ганна Людвіка Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ганна Радзівіл (Мыцельская)»)
Партрэты Г. Л. Радзівіл
Невядомы мастак, XVIII ст.
Невядомы мастак, XVIII ст.
Невядомы мастак, XIX ст.

Ганна Людвіка Радзівіл (у дзявоцтве Мыцельская; 24 кастрычніка 1729 — 19 сакавіка 1771) — прадстаўніца арыстакратыі Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Мыцельскіх, дачка Мацея, сястра Юзэфа і Станіслава.

У першы раз пабралася шлюбам зь Лявонам Міхалам Радзівілам, бацькам Мацея. Па сьмерці мужа, 2 студзеня 1754 у Львове выйшла замуж за Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку», зь якім мела сына Гераніма Вінцэнта і 3 дачкі.