Ганна Краснапёрка
| Ганна Краснапёрка лац. Hanna Krasnapiorka | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 10 верасьня 1925 Менск, Беларусь |
| Памерла | 2 траўня 2000 Менск |
| Муж | Уладзімер Мехаў |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Журналістка, пісьменьніца |
| Гады творчасьці | 1976-2000 |
| Мова | беларуская |
| Дэбют | 1976 |
| Значныя творы | Пісьмы маёй памяці (1984) |
Ганна Краснапёрка (10 верасьня 1925, Менск – 2 траўня 2000, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка і пісьменьніца. Вязьнеўка Менскага гета.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася 10 верасьня 1925 году ў Менску ў інтэлігентнай габрэйскай сям’і.
На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі Ганна, ейныя малодшая сястра, маці і бабуля былі адпраўленыя за краты Менскага гета. У канцы 1942 году, за дзесяць месяцаў да канчатковага зьнішчэньня гета, Ганна, зь сястрой і маці (бабулю акупанты забілі) уцяклі з-за калючага дроту і пасьля доўгіх, цяжкіх блуканьняў апынуліся ў 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгадзе імя Сталіна. Маці Ганны ўзначаліла мэдычна-санітарную службу брыгады, сама дзяўчына стала памочніцай маці, санітаркай у партызанскім шпіталі[1].
Пасьля вайны будучая пісьменьніца скончыла адзьдзяленьне журналістыкі філфаку БДУ імя Леніна. Працавала ў рэдакцыі газэты «Піянер Баларусі», была сакратаркай ейнай партыйнай арганізацыі[2].
Памерла 2 траўня 2000 году ў Менску[3].
Пасьля ейнай сьмерці ў Нямеччыне была заснаваная прэмія імя Ганны Краснапёркі, якая ўручаецца гісторыкам і літаратарам за ўнёсак у зьбліжэньне народаў[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ганна Краснапёрка пісала журналісцкія артыкулы, нарысы, вершы, казкі.
Першай кнігай стаў зборнік апавяданьняў «Сузор’е», які выйшаў у 1976 годзе і быў своеасаблівым падвядзеньнем вынікаў ваеннага юнацтва[5].
Толькі ў 1984 годзе апублікавала сваю галоўную кнігу — «Пісьмы маёй памяці», прысьвечаныя Менскаму гета[6].
У 1989 годзе з прадмовай Васіля Быкава «Пісьмы маёй памяці» ў перакладзе і ў некалькі скарочаным выглядзе апублікаваў часопіс «Дружба народов». Твор быў перакладзены на нямецкую (з расейскай мовы) і на ангельскую і францускую (зь беларускай мовы)[7]. Таксама кніга друкавалася на ідыш, урыўкі перакладаліся на польскую і нідэрляндзкую мовы.
У Нямеччыне Ганну Краснапёрку параўноўваюць з Ганнай Франк[8].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
1976: Сузор'е, апавяданьнi, Мастацкая літаратура, Менск.
1884: Пісьмы маёй памяці, аповесьць, Мастацкая літаратура, Менск.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Святлана Шыдлоўская, 10 верасня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Ганны Краснапёркі. Памяць, як неўзарваная міна, Звязда, 30.09.2025, https://zviazda.by/editions/news/10-verasnya-spo-nilasya-100-gado-z-dnya-naradzhennya-pismennitsy-ganny-krasnapyerki-/
- ↑ Святлана Шыдлоўская, 10 верасня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Ганны Краснапёркі. Памяць, як неўзарваная міна, Звязда, 30.09.2025, https://zviazda.by/editions/news/10-verasnya-spo-nilasya-100-gado-z-dnya-naradzhennya-pismennitsy-ganny-krasnapyerki-
- ↑ Владимир Мехов, Скорбь, Об Анне Давыдовне Красноперко, Мишпоха, 2001-9, https://mishpoha.org/nomer9/skorb.pdf
- ↑ Прыватны дзёньнік: Валянцін Тарас, Радыё Свабода, 16 верасьня 2005, https://www.svaboda.org/a/799967.html
- ↑ Святлана Шыдлоўская, 10 верасня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Ганны Краснапёркі. Памяць, як неўзарваная міна, Звязда, 30.09.2025, https://zviazda.by/editions/news/10-verasnya-spo-nilasya-100-gado-z-dnya-naradzhennya-pismennitsy-ganny-krasnapyerki-/
- ↑ Владимир Мехов, Скорбь, Об Анне Давыдовне Красноперко, Мишпоха, 2001-9, https://mishpoha.org/nomer9/skorb.pdf
- ↑ В Париже на французском языке издана книга Анны Красноперко про Минское гетто, Минск-Новости, 06.05.2020, https://minsknews.by/v-parizhe-na-franczuzskom-yazyke-izdana-kniga-anny-krasnoperko-pro-minskoe-getto/
- ↑ Светлана Шидловская, Воспоминания минчанки о войне изданы во Франции, Вечерний Минск, 7.05.2020, https://aviv.by/people/vospominaniya-minchanki-o-voyne-izdany/