Ганна Карэніна
| Ганна Карэніна | |
| па-расейску: Анна Каренина | |
| Жанр: | рэалістычны раман[d] |
|---|---|
| Аўтар: | Леў Талстой |
| Мова арыгіналу: | расейская мова |
| Публікацыя: | 1877 |
| Папярэдні твор: | Вайна і мір[d] |
| Наступны твор: | Уваскрасенне[d] |
«Ганна Карэніна» — раман Льва Мікалаевіча Талстога пра трагічнае каханьне.
Першая частка рамана была надрукаваная ў 1875 годзе ў часопісе «Расейскі весьнік», апошняя — 5 (17) красавіка 1877 года. У 1878 годзе раман быў выдадзены цалкам. Сам аўтар называў гэты твор «раманам з сучаснага жыцьця». У ім няма месца бясконца шчасьліваму захапленьню асалодаю быцьця. У амаль аўтабіяграфічным рамане Левіна і Кіці яшчэ прысутнічаюць радасныя перажываньні, але ўжо столькі горычы ў малюнку сямейнага жыцьця Долі, ў няшчасным завяршэньні каханьня Ганны Карэнінай і Уронскага; столькі трывогі ў душэўным жыцьці Лёвіна, што гэты раман зьяўляецца па сутнасьці пераходам да трэцяга пэрыяду літаратурнай дзейнасьці Талстога, драматычнаму[1]. У гэтым творы шмат абвостранай чуласьці, унутранай насцярожанасьці і трывогі. Характары галоўных герояў больш складаныя і вытанчаныя. Аўтар імкнуўся паказаць тонкія нюансы любові, расчараваньня, рэўнасьці, адчаю, духоўнага прасвятленьня.
Твор меў экранізацыі: Ганна Карэніна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Венгеров С. А. Лев Николаевич Толстой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1901. — Т. 33. — С. 448—457. — 478 с.