Ганна Базыленка
Ганна Базыленка лац. Hanna Bazylenka | |
| Дата нараджэньня | 4 красавіка 1908 (118 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Арахі, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць |
| Дата сьмерці | 19 студзеня 1980 |
| Месца сьмерці | Менск |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Аршанскі пэдагагічны тэхнікум |
| Занятак | паэтка, мовазнаўка, пісьменьніца, выкладчык мовазнаўства |
| Навуковая сфэра | мовазнаўца |
| Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Філялягічны факультэт БДУ |
| Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук |
| Навуковы кіраўнік | Мікалай Касьпяровіч, Якуб Колас |
| Сайт | vsu.by/persons/1979-458.… |

Ганна Мартынаўна Базыленка (нар. 4 красавіка 1908, вёска Арахі, цяпер Арэхаўск, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — † 19 студзеня 1980, Менск) — беларуская пісьменьніца, мовазнаўца, аўтарка прац у галіне беларускай літаратурнай мовы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыўшы Арахоўскую сельскую школу вучылася на падрыхтоўчых курсах Аршанскага рабфака. У 1924 годзе Ганна становіцца студэнткай Аршанскага пэдагагічнага тэхнікума, неўзабаве пераведзенага ў Віцебск. Маладая студэнтка, схільная да літаратуры, была прынята ў Віцебскаю філію Ўсебеларускага літаратурнага аб'яднаньня «Маладняк». Пісала вершы, апавяданьні й пʼесы, некаторыя зь іх надрукованы пад сваім прозьвішчам і пад псэўданімам Ганна Арахоўская ў зборніках Віцебскай маладнякоўскай філіі «Пачатак» (1926) і «Сьвітаньне» (1927), а таксама ў мясцовым пэрыядычным друку[1]. На юную пісьменьніцу зьвярнуў увагу Якуб Колас. Менавіта ён параіў кіраўніцтву «Маладняка» рэкамэндаваць здольную выпускніцу на вучобу ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе сам тады выкладаў мэтодыку беларускай мовы.
Закончыла ў 1931 годзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта працавала выкладчыцай беларускай мовы спачатку ў Слуцкім, потым у Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікумах, а з 1933 да 1939 году працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры й мастацтва АН Беларусі. На працягу 1939—1941 навучальных гадоў выкладала расейскую мову ў Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы й, калі пачалася вайна, эвакуіравалася на ўсход і адразу ж пасьля вызваленьня вярнулася ў Менск і пачала пэдагагічную дзейнасьць у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ў 1944 гадзе старшым выкладчыкам філялягічнага факультэта БДУ, а з 1953 году дацэнтам катэдры рускай мовы й агульнага мовазнаўства яна працавала да выхаду на пэнсію ў 1970 годзе[2].
— Ганна Арахоўская, Пачатак |
Памерла 19 студзеня 1980 году ў Менску, пахаваная на Паўночных могілках на Даўгінаўскім тракце[3].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прымала ўдзел у стварэньні «Руска-беларускага слоўніка» 1937 году і «Практычнага беларуска-рускага слоўніка» (рукапіс загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны), абараніла дысэртацыю кандыдата філялягічных навук «Устойлівыя словазлучэньні ў мове твораў Якуба Коласа»[4], манаграфія даследчыцы «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў беларускай літаратурнай мове» (1964) да сённяшняга дня не страціла навуковага значэння.
Ганна Базыленка – аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па праблемах сучаснай беларускай мовы й тэорыі беларускай фразэалёгіі, у тым ліку па пытаньнях моўнага майстэрства Якуба Коласа: «Вобразы й кампазыцыя паэмы «Адплата» Якуба Коласа» (1946), «Роля Якуба Коласа ў разьвіцьці беларускай літаратурнай мовы» (1952), «Параўнальныя словазлучэньні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Па матэрыялах творчасьці Якуба Коласа» (1957), «Намінатыўныя сказы ў творах Якуба Коласа» (1963). Апублікавала рад цікавых дасьледаваньняў «Да пытаньня аб фразэалягічных адзінках у беларускай мове», «Роля асноўнага слоўнікавага фонду ва ўтварэньні і разьвіцьці ўстойлівых фразэалягічных словазлучэньняў у беларускай мове» (1954), «Фразэалягічныя словазлучэньні таўталягічнага характару». Таксама напісала разьдзелы «Прыназоўнік», «Злучнік», «Часьціцы» у падручніку «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Марфалёгія» (1957), разьдзелы «Прыназоўнік», «Часьціцы» і «Выклічнік» першага тома акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (1962)[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яна была ўзнагароджана мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Граматай Вярхоўнага Савета БССР, тройчы граматамі рэктарата ўнівэрсытэта — 1950, 1953, 1955 гг.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў i крыптанімаў (XVI—XX стст.).. — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 23, 168. — 207 с. — 4000 ас.
- 1 2 I. К. Германовіч. Памяці таварыша. Ганна Мартынаўна Базыленка. // Веснік Беларускага дзяржаўна універсітэта : часопіс. — 1980. — Т. Серыя 4. Філалогі. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — № 1. — С. 77—78.
- ↑ Базыленка Ганна bellit.info. Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў (МСБП) (6 ліпеня 2023).
- ↑ Базыленка Г. М. Устойлівыя славазлучэнні ў мове Якуба Коласа: Дысэртацыя кандыдата філалагічных навук / Беларускі дзяржаўны універсытэт. Кафедра беларускай мовы і літаратуры. — Менск: 1951. — 330 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Энцыкляпэдыі, даведнікі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Выпускнікі пэдагагічнага факультэту БДУ
- Беларускія мовазнаўцы
- Коласазнаўцы
- Беларускія літаратары і літаратаркі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэткі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»