Гандлёвая вайна ЗША з Канадай і Мэксыкай (2025)
Гэты артыкул апісвае актуальную падзею.
|
У лютым 2025 году з пачаткам другога прэзыдэнцтва Дональда Трампа паміж ЗША з аднаго боку й Канадай і Мэксыкай зь іншага пачалася гандлёвая вайна.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 лютага 2025 году Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзеньні 25 % тарыфу на ўсе мэксыканскія й канадзкія тавары, за выключэньнем нафты й энэргарэсурсаў, для якіх устаноўлены тарыф у 10 %. Трамп заявіў, што мэта гэтых крокаў — зьнізіць гандлёвы дэфіцыт ЗША, спыніць нелегальную іміграцыю й пастаўкі фэнтаніла празь межы з Канадай і Мэксыкай.
У адказ прэмʼер-міністар Канады Джасьцін Трудо абвясьціў аб увядзеньні 25 % тарыфаў на амэрыканскія тавары на суму 30 млрд канадзкіх даляраў, з плянам пашырэньня да 155 млрд канадзкіх даляраў на працягу трох тыдняў. Прэзыдэнтка Мэксыкі Кляўдыя Шэйнбаўм таксама заявіла аб увядзеньні тарыфаў і іншых эканамічных мер супраць ЗША.
Абедзьве краіны сьцьвярджаюць, што дзеяньні ЗША парушаюць Пагадненьне ЗША—Мэксыка—Канада (USMCA). Эканамісты папярэджваюць, што такія тарыфы могуць сурʼёзна парушыць гандаль паміж краінамі, дэстабілізаваць ланцужкі паставак і павысіць цэны для спажыўцоў.
3 лютага Канада й Мэксыка дамовіліся з ЗША аб месячнай адтэрміноўцы ўвядзеньня тарыфаў. Мэксыка пагадзілася накіраваць 10 000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі да мяжы для барацьбы з наркатрафікам, а Трамп паабяцаў прыняць меры па скарачэньні паставак зброі ў Мэксыку[1]. Канада пагадзілася прызначыць спэцпрадстаўніка па фэнтаніле[2], прызнаць мэксыканскія наркакартэлі тэрарыстычнымі арганізацыямі й выдзеліць 200 млн даляраў на новую разьведвальную праграму па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й фэнтанілавым наркатрафікам.
Нягледзячы на спробы супрацоўніцтва з боку Мэксыкі й Канады, тарыфы былі ўведзеныя 4 сакавіка[3].
Шкода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падзеі сурʼёзна парушылі гандаль паміж ЗША, Канадай і Мэксыкай, дэстабілізаваўшы ланцужкі паставак[4]. Многія эканамісты скептычна ставіліся да эфэктыўнасьці тарыфаў, сьцьвярджаючы, што яны падвысяць цэны на тавары ў ЗША і пагоршаць крызіс кошту жыцьця[5]. Дасьледаваньні Ельскага ўнівэрсытэта паказалі, што тыповая амэрыканская дамашняя гаспадарка страціць каля 1200 долараў пакупніцкай здольнасьці. Акрамя таго, 10 % тарыф на канадзкую нафту можа павысіць цэны на паліва, асабліва ў Сярэднім Захадзе ЗША.
Тарыфы могуць павысіць кошт электраэнэргіі ў ЗША, асабліва ў штатах, якія залежаць ад паставак з Канады. Эўрапейскія й азіяцкія НПЗ атрымаюць канкурэнтную перавагу. Чакаецца рост коштаў на імпартуемыя з Мэксыкі й Канады тавары, уключаючы: прадукты, алькаголь, электроніку, драўніну і сталь, што пагоршыць інфляцыя. Канадзкая драўніна падаражэе, што адабʼецца на будаўніцтве. У Мэксыцы тарыфы могуць выклікаць рэцэсію, скараціўшы экспарт на 12 % і СУП на 4 %. Амэрыканская гандлёвая палата лічыць, што тарыфы шкодзяць абодвум эканомікам.
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Канадзе амэрыканскія тарыфы й пагрозы выклікалі рост канадзкага нацыяналізму й патрыятызму[6]. Канфлікт нанёс шкоду гістарычна моцным канадзка-амэрыканскім адносінам[7].
Апытаньне, праведзенае ў лютым 2025 году Інстытутам Ангуса рэйду, паказала, што 91 % канадцаў выказалі жаданьне скараціць залежнасьць Канады ад ЗША ў якасьці гандлёвага партнэра. Апытаньне Ipsos у лютым 2025 году паказаў, што 65 % канадцаў заявілі, што будуць пазьбягаць паездак у ЗША, а 67 % — што будуць пазьбягаць куплі амэрыканскіх тавараў.[8]
У дні, наступныя за абʼявай аб тарыфах, канадзкія натоўпу асьвісталі амэрыканскі нацыянальны гімн, калі ён гучаў на гульнях Нацыянальнай хакейнай лігі і Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі па ўсёй Канадзе. Многія канадцы пачалі байкатаваць амэрыканскія тавары.
У Злучаных Штатах першапачатковае рашэньне Трампа ўвесьці тарыфы на Канаду й Мэксыку было раскрытыкавана рэдакцыйнай калегіяй The Wall Street Journal, якая заявіла, што яго «апраўданьне для гэтага эканамічнага нападу на суседзяў ня мае сэнсу», і назвала канфлікт, які ўзьнік, «самай дурной гандлёвай вайной у гісторыі»[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мексика и Канада договорились с Трампом отсрочить введение тарифов. Китай объявил об ответных мерах (рас.). BBC News Русская служба (2025-02-03). Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ В Канаде появится ответственный по борьбе с контрабандой фэнтанила (рас.). TACC. Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ China and Canada immediately retaliate against Trumpʼs tariffs (анг.). CNN. Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ The Washington Post (2025-02-01) Трамп вводит пошлины на Канаду, Мексику и Китай (анг.). Washingtonpost.com.
- ^ Warren, Murray.. Canada and Mexico hit back after Trump signs order for punishing tariffs (анг.) // The Guardian, 2025-02-02 г. Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ Trump «made something snap in us» — US-Canada ties frayed by tariff row (анг.). www.bbc.com (2025-02-05). Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ Warren, Murray.. Canada and Mexico hit back after Trump signs order for punishing tariffs (анг.) // The Guardian, 2025-02-02 г. Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ Canadians Turn Away From US Amid Tariff Concerns | Ipsos (анг.). www.ipsos.com (2025-02-07). Праверана 7 сакавіка 2025 г.
- ^ Edward, Helmore.. Wall Street Journal editorial calls Trump tariffs «dumbest trade war in history» (анг.) // The Guardian, 2025-02-02 г. Праверана 7 сакавіка 2025 г.