Галіяфы
| Галіяфы | |
| Заснаваная | 25 лістапада 2007 |
|---|---|
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | |
| Закрытая | 2022 |
«Галіяфы» — незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае 25 лістапада 2007 году пісьменьнікамі Міхасём Башурам і Зьміцерам Вішнёвым. Ставіла за мэту расказаць як пра самыя адметныя культурныя зьявы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш пэрспэктыўныя праекты. Заснавальнікі «Галіяфаў» у пачатку 1990-х гадоў ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух «Бум-Бам-Літ», які адыграў важную ролю ў станаўленьні сучаснай літаратуры[1]. Назва выдавецтва паходзіць з «афрыканістычных» ідэй «Бум-Бам-Літа»: назву галіяфы носяць найбуйнейшыя ў сьвеце жукі, што жывуць у Афрыцы[2]. Гэты жук адлюстраваны на лягатыпе выдавецтва.
Выдавецтва спэцыялізавалася на выданьні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў, а таксама дзіцячых кніг на беларускай мове. Акрамя таго, выдавецтва займалася кнігамі па мастацтве і выданьнямі, якія дасьледуюць з розных бакоў сучасную Беларусь[2].
Мае сваю аднайменную кнігарню ў Менску, а таксама інтэрнэт-краму[2].
Кнігі «Галіяфаў» неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй «Кніга году»[2].
З 18 красавіка 2022 года тэрмінам на 3 месяцы выдавецкая дзейнасьць і дзейнасьць распаўсюджвальніка друкаваных выданьняў прыпынена на падставе загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3]. Пасьля заканчэньня тэрміну забароны выдавецтва «Галіяфы» не працуе — яно не прайшло дзяржаўную пераатэстацыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Старонка выдавецтва на kamunikat.org
- 1 2 3 4 Выдавецтва «Галіяфы». Пра нас Архівавана 19 студзеня 2022.
- ↑ Мінінфарм прыпыніў на тры месяцы дзейнасьць выдавецтва «Галіяфы»(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- halijafy.by — афіцыйны сайт выдавецтва «Галіяфы»
- Старонка выдавецтва на kamunikat.org