Перайсьці да зьместу

Галіна Сіўчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галіна Сіўчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 5 лістапада 1983(1983-11-05) (42 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, паэтка
Гады творчасьці 2017 — цяпер
Мова ангельская, расейская мова, нямецкая і беларуская мова

Галіна Паўлаўна Сіўчанка (Сьвірына) (5 лістапада 1983, Берасьце) — беларуская паэтка і перакладчыца. Сябра СПБ.

У 2001 годзе скончыла ангельскі профіль берасьцейскага гарадзкога ліцэю № 1, узнагароджаная залатым мэдалём. У 2006 годзе скончыла факультэт замежных моў Берасьцейскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя А. С. Пушкіна з дыплёмам з адзнакай (спэцыяльнасьць "лінгвіст, выкладчыца англельскай мовы, нямецкай мовы, беларускай мовы і літаратуры).

У 2007 годзе скончыла магістратуру, а ў 2011 годзе — асьпірантуру філялягічнага факультэту БДУ (спэцыяльнасьць «тэорыя мовы»).

У 2006—2007 і 2012 гг. працавала выкладчыцай ангельскай мовы на факультэце замежных моў БрДзУ імя А. С. Пушкіна. З 2008 да 2016 супрацоўнічала з выдавецтвамі «IDEAnomix» (Менск) і «Питер» (Расея) як перакладчыца навукова-папулярнай літаратуры з ангельскай мовы на расейскую. У 2016—2017 навучальным годзе працавала настаўніцай ангельскай мовы ў сярэдняй школе №23 г. Менску.

Рэдагуе і карэктуе тэксты беларускай мастацкай літаратуры (Ч. Букоўскі «Чытво», рэдактар; Наталка Харытанюк «Казкі старога Адамкова», карэктар; К. Ісігура «Не адпускай мяне», рэдактар).

Піша вершы па-беларуску з 2017 году.

Аўтарка кнігі вершаў «Зоў звычаю» (Менск, Медысонт, 2018), якая была ўзнагароджана прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (намінацыя «Паэзія»).

Удзельніца праграмы «Рэзыдэнцыя маладога літаратара» (Вільня, 2017)[1]. Брала ўдзел у фэстывалі «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова, фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

  1. Галіна Сіўчанка(недаступная спасылка) ў рэзыдэнцыі маладога літаратара

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]