Галянд (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галянд
па-швэдзку: Hallands län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Гальмстад
Дата ўтварэньня 1719
Ляндсгёўдынг Андэрс Турнбэрг
Насельніцтва (2023)
343 746 (7-е месца)
Шчыльнасьць 59,4 чал./км²
Плошча 5454 км² (18-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 76 м
Шырата Паўночная 56°43’0
Даўгата Усходняя 12°49’16
Лэн Галянд на мапе Швэцыі
Галянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-N
Код аўтам. нумароў N
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Га́лянд (па-швэдзку: Hallands län) — лэн, разьмешчаны на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Швэцыі ўздоўж праліву Катэгат. Мяжуе з лэнамі Вэстра Ёталянд, Ёнчэпінг, Крунубэрг і Сконэ. Адміністрацыйны цэнтар — Гальмстад.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Галянд

У склад лэну Галянд уваходзяць большая частка аднайменнага ляндскапу, а таксама невялічкія часткі ляндскапаў Вэстэр’ётлянд і Смолянд. Лэн Галянд падзяляецца на 6 камунаў. Насельніцтва складае 343 746 чал. (па стане на 31.12.2023). Большая частка насельніцтва пражывае на ўзьбярэжжы. Паўночная частка лэну эканамічна ўсё болей цягнецца да Гётэборгу (камуна Кунгсбака нават афіцыйна ўваходзіць у г. зв. Вялікі Гётэборг).

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі Галянду зьяўляюцца: Гальмстад (71 422 чал.), Варбэрг (36 327 чал.), Фалькенбэрг (28 747 чал.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галянд (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў