Гальмстад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гальмстад
швэдз. Halmstad
Карабель Наядэн ля Гальмстадзкага замку.
Карабель Наядэн ля Гальмстадзкага замку.
Halmstad stora vapen.svg
Герб Гальмстаду


Краіна: Швэцыя
Ляндскап: Галянд
Лэн: Галянд
Камуна: Гальмстад
Плошча: 34,13 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: Green Arrow Up Darker.svg 66 124 чал.
шчыльнасьць: 1937,42 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 56°40′ пн. ш. 12°51′ у. д. / 56.667° пн. ш. 12.85° у. д. / 56.667; 12.85Каардынаты: 56°40′ пн. ш. 12°51′ у. д. / 56.667° пн. ш. 12.85° у. д. / 56.667; 12.85
Гальмстад на мапе Швэцыі
Гальмстад
Гальмстад
Гальмстад
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
без значэньня

Гальмстад (па-швэдзку: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швэцыі, у лэне Галянд, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва 66 124 чалавекі (па стане на 31 сьнежня 2015). Порт пры ўпадзеньні ракі Нісан у Лягольмскую бухту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гальмстад узьнік у X стагодзьдзі — XI стагодзьдзі, аб чым сьведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у г.зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадзкі прывілей які атрымаў Гальмстад, датуецца 1307 годам. У XIII стагодзьдзі дамініканы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагодзьдзі была пабудавана царква Сьвятога Мікалая, якая сёньня зьяўляецца найстарэшым будынкам гораду. Напрыканцы XV стагодзьдзя ў горадзе зьявіліся й францішкане, аднак ужо ў 1530–я гады абодва ордэны спынілі сваё існаваньне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Гальмстад быў узяты ў аблогу швэдамі (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснае Швэцыі быў дацкім). У 1598–1605 гадах па загадзе дацкага караля Крыстыяна IV ў Гальмстадзе былі пабудаваныя новыя абарончыя збудаваньні: фартэцыя з чатырма брамамі, шасьцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для разьмяшчэньня гарматаў. У 1645 годзе, як вынік Брэмсэбрускага міру, Галянд адыходзіць да Швэцыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роскіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Гальмстадам адбылася бітва паміж швэдамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе зьбіраўся швэдзкі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадзкіх умацаваньняў была зьнішчана. З 1823 году адбываецца індустрыялізацыя гораду. У 1837–1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла разьвіцьцю гораду. Напрыканцы XIX стагодзьдзя Гальмстад хутка расьце, а с пачатку XX стагодзьдзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненьні паміж партовымі працаўнікамі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (па-швэдзку: Slottsbron).

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Руіны царквы ў раёне Эўрэбю (XII стагодзьдзе)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XV стагодзьдзе)
  • Замак (пачатак XVII стагодзьдзя)
  • Паўночная брама (па-швэдзку: Norre Port, 1601 год)
  • Фантан «Эўропа і тур» Карла Мілеса (1926)
  • Галяндзкі (т.б. Галянду) Музэй мастацтваў
  • Парк Пікаса

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Карл Більт — швэдзкі палітык, у 1991—1994 — прэм’ер-міністар Швэцыі

Пісьменьнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гальмстадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў