Галоўчыцы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галоўчыцы
трансьліт. Haloŭčycy
Дата заснаваньня: перад 1585 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Галоўчыцкі
Насельніцтва: 379 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
Паштовы індэкс: 247816
СААТА: 3238808021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′9″ пн. ш. 29°19′58″ у. д. / 51.71917° пн. ш. 29.33278° у. д. / 51.71917; 29.33278Каардынаты: 51°43′9″ пн. ш. 29°19′58″ у. д. / 51.71917° пн. ш. 29.33278° у. д. / 51.71917; 29.33278
Галоўчыцы на мапе Беларусі ±
Галоўчыцы
Галоўчыцы
Галоўчыцы
Галоўчыцы
Галоўчыцы
Галоўчыцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гало́ўчыцы[1] — вёска ў Беларусі. Цэнтар сельсавету ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліст Ф. Кміты сьвятару С. Пашкевічу. 1585 г.

Як бы не ўпершыню вёска Галоўчыцы згаданая сярод добраў смаленскага ваяводы Філона Кміты Чарнабыльскага ў лісьце ад 24 верасьня 1585 году. Тады настаяцель антонаўскай царквы Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Сэбасьцян Пашкевіч займеў ад пана ваяводы права на штогадовае атрыманьне ад жыхароў Антонава, Смалегавічаў, Завайці і Галоўчыцаў па паўвядра жыта і па пяць вёдраў мёду прэснага з кожнага дыму. Але ў самыя ўгодзьдзі названых сёлаў сьвятар уступацца ня мусіў. У Галоўчыцах на той час было 23 дымоў[2].

Вёскі Галоўчыцы і Дзямідавічы Антонаўскага маёнтку ў 1604 г.

Названыя Галоўчыцы ў судовым дэкрэце ад 26 ліпеня 1604 году[a], складзеным паводле скаргі пана Будылы да суседа пана Лукаша Сапегі. Падаўца абвінаваціў пазванага ў насланьні падданых зь вёсак Галоўчыцы і Дзямідавічы маёнтку Антонава на вёску Дабрынь пацярпелага і забраньне адтуль збожжа, авечак, валоў, коней[4].

У 1627 годзе Андрэй Сапега за 3 500 злотых саступіў «wieczystem prawem» ленныя добры Антонаў з аднайменнай вёскай, а таксама Дзямідавічамі, Карпавічамі, паловай Галоўчыцаў і іншымі ў Мазырскім павеце пану Юзафу Корсаку, старосьце дзісьненскаму[5].

5 траўня 1659 году, калі ішла цяжкая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, кароль Ян Казімер пацьвердзіў вялебнаму Феафану Крэхавецкаму пасаду галавы Оўруцкай архімандрыі, атрыманую ад мітрапаліта Сыльвэстра Косава, а разам і валоданьне прыналежнымі да яе вёскамі Галоўчыцы і Дзямідавічы ў Мазырскім павеце. 12 верасьня 1682 году тое ж пацьвердзіў наступнаму архімандрыту вялебнаму Сыльвэстру Твароўскаму кароль Ян Сабескі[6].

Пастанова Генэральнай Канфэдэрацыі Кароны і ВКЛ на канвакацыі Варшаўскай 1764 г.[7]

Канвакацыйны сойм 1764 году прызнаў ленны маёнтак Нароўля зь вёскамі Антонаў, Галоўчыцы, Карпавічы, Мухаеды, Вуглы «y dalszemi wszystkiemi attynencyami» Рафала Алаізія Аскеркі, маршалка Мазырскага павету, яго дзедзічным уладаньнем[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўчыцы, Дзямідавічы, Смалегавічы на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Галоўчыцы апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

У парэформавы пэрыя вёска Галоўчыцы адміністрацыйна належала да Нараўлянскай воласьці.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўчыцы ў складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палацава-паркавы комплекс Горватаў (сядзібны дом, парк, уязная брама) XIX ст.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 243.
  2. ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Roskie. Dział III. Sygn. 1050. S. 3
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 138–139
  4. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 474
  5. ^ Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 2. – Petersburg, 1891. S. 69
  6. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). – Киев, 1871. С. 15 – 18
  7. ^ Konfederacya Generalna omnium ordinum Regni et Magni Ducatus Lituaniae na Konwokacyi Główney Warszawskiey uchwalona, dnia siodmego miesiąca maja, roku Pańskiego tysiącznego siedmsetnego szesćdziesiątego czwartego. (Konstytucye Wielkiego Xięstwa Litewskiego…)
  8. ^ Volumina Legum. Tom VII. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1860. S. 87
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]