Галакост у Лельчыцкім раёне
Галако́ст у Ле́льчыцкім раё́не — частка Галакосту на тэрыторыі Беларусі, за час якога практычна ўсе габрэі Лельчыцкага раёну былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасьці ваявалі пасьля ў партызанскіх атрадах. Апошніх габрэяў раёну забілі падчас масавых антыяўрэйскіх «акцыяў» з 25 чэрвеня па 20 жніўня 1942 году[1][2].
Габрэяў у раёне забівалі ў Лельчыцах[3], вёсках Астражанка[4], Букча[5], Глушкавічы[6][7][8], Ліпляны[9], Стадолічы[10] і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму зьнішчэньня габрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёну адно гета — у Лельчыцах.
У 1939 годзе ў пасёлку жылі 746 габрэяў (29,2 % жыхароў)[11]. У жніўні (4 верасьня[12]) 1941 году немцы ў Лельчыцах сагналі ў двор НКУС і раённага Дома культуры каля 800 габрэяў, сярод якіх былі і ўцекачы з суседніх раёнаў. Затым карнікі пад начальствам афіцэра Шварца вывозілі й расстрэльвалі асуджаных людзей вялікімі групамі за пасёлкам ва ўрочышчы Загорʼе. Дзяцей кідалі ў расстрэльную яму жывымі[13][14][15][16][11][17].
Пакінутых габрэяў сагналі ў гета, якое праіснавала да чэрвеня (сакавіка[18]) 1942 году[14][19]. Гета было абгароджана калючым дротам, вязьняў выкарыстоўвалі на самых цяжкіх прымусовых працах[2].
У 1965 на магіле расстраляных на могілках быў усталяваны абэліск[14][19][11]. У 2010 годзе забітым габрэям быў усталяваны новы помнік[20].
У Лельчыцкім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага званьня «Праведнік народаў сьвету» ад ізраільскага мэмарыяльнага інстытуту «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасьці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусьветнай вайны» — Белоцкія Іван і Агафʼя й Жогла (Белоцкая) Марыя, якія выратавалі Лельчук Рыву й Гарэліка Мішу ў Лельчыцах[21][11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 209.
- ^ а б 148 2004.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 179, 209, 438, 451—455.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 438.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 445.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 446.
- ^ Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 91, дело 18, листы 157—161
- ^ Зональный государственный архив в г. Мозыре, — фонд 598, опись 3, дело 3б, листы 13-14
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 455.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 458.
- ^ а б в г 515 2011.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 179.
- ^ «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 179, 209.
- ^ а б в Лельчицы (рас.). Российская Еврейская Энциклопедия.
- ^ Евреи в Лельчицах Архіўная копія ад 2022-02-12 г.
- ^ Краязнаўчы сайт Гомеля й Гомельшчыны. Евреи в Лельчицах Архіўная копія ад 2022-07-16 г.
- ^ Свидетельствуют палачи 2010. С. 161.
- ^ Свидетельствуют палачи 2010. С. 101.
- ^ а б «Памяць. Лельчыцкi раён» 2002. С. 575.
- ^ Belarus Holocaust Memorials Project. Lelchitsy Архіўная копія ад 2022-08-04 г.
- ^ Яд Вашем. История спасения. Белоцкие Иван и Агафья и Жогло (Белоцкая) Мария. Архіўная копія ад 30 ліпеня 2022 на Wayback Machine
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У. А. Мiрановiч, У. С. Богаў, В. М. Гаўрылавец i iнш. (рэдкал.); М. З. Башлакоў, Дз. С. Жук (уклад.). «Памяць. Лельчыцкi раён». Гісторыка-дакумэнтальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі.. — Минск: ПК «Палiграфафармленьне», 2002. — 606 с. — ISBN 985-6351-13-8.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- В. Гехтман. «Долина исчезнувших общин». — Хайфа: «Пеледфус Хайфа Ltd», 2004.