Перайсьці да зьместу

Гайдзі Вэнг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайдзі Вэнг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася20 ліпеня 1991(1991-07-20)[1][2][3] (34 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжная гоначніца, лёгкаатлетка

Га́йдзі Вэнг (па-нарвэску: Heidi Weng; 20 ліпеня 1991 году) — нарвэская лыжніца, а таксама бягуха па схілах. Шматразовая чэмпіёнка сьвету, пераможца Кубка сьвету і Тур дэ скі. Уладальніца бронзавага мэдаля зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году.

3 сакавіка 2012 году ўпершыню ў кар’еры трапіла на подыюм этапу Кубка сьвету ў фінскім Лахці. 20 студзеня 2013 году стала пераможцам эстафэты на этапе Кубка сьвету ў складзе першай зборнай Нарвэгіі. На сваім першым чэмпіянаце сьвету ў 2013 годзе Вэнг здабыла золата ў складзе эстафэтнай чацьверкі і заняла трэцае месца ў скіятлёне. Праз 2 гады ў Фалюне яна зноў стала чэмпіёнкай у эстафэце. У тым жа сэзоне ўпершыню фінішавала на трэцім радку агульнага заліку Кубка сьвету, а ў Тур дэ Скі таго году ў кожным старце фінішавала на другім ці трэцім месцы. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы Вэнг заваявала бронзавы мэдаль у скіятлёне.

У сэзоне 2015—2016 гадоў зноў паўтарыла вынік, узяўшы бронзу агульнага заліку Кубка сьвету, а 9 студзеня 2016 году ў Валь-дзі-Ф’емэ ўпершыню здабыла перамогу на этапе ў масавым старце. У сакавіка яшчэ двойчы трыюмфавала на індывідуальных этапах, здабыўшы перамогі ў гонцы перасьледу і скіятлёне. Сэзон 2016—2017 гадоў аказаўся найлепшым для спартоўкі на той час, яна чатыры разы перамагала на асабістых этапах і двойчы ў складзе эстафэты, у выніку чаго стала чэмпіёнкай Туру дэ Скі і Кубка сьвету. На чэмпіянаце сьвету 2017 году яна зрабілася найлепшай у эстафэце і камандным спрынце, а таксама ўзяла срэбны мэдаль у масавым старце. Праз год яна зноў фінішавала першай у агульным заліку Кубка сьвету і стала пераможцам Тур дэ Скі, але праваліла выступы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. Пасьля правальнага наступнага сэзону 2018—2019 гадоў, спартоўка была трэцяй у агульным заліку Кубка сьвету наступнага году. Вынікі Вэнг пагоршыліся ў наступныя гады. Яна мусіла была выступіць на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне, але захварэла на каранавірус і была вымушаная прапусьціць спаборніцтва[4]. У 2024 годзе лыжніца была другой у Тур дэ Скі, а ў 2026 годзе была трэцяй на гэтым турніры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]