Гадвіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гадзівіла»)
Goteswillo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Godo + Willo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гудвіла, Гудзьвіла
Зьвязаныя імёны Вільгод
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гадвіла»

Гадві́ла, Гудвіла (Гудзьвіла) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гатэсьвіла (Goteswillo) і Вілігод (Willegod[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: товариша его Войтеха Кгодвиловича (12 кастрычніка 1598 году)[5]; Woyciechowi Godwilewiczowi… Godwilewicza… Dorota y Zofia Godwilewiczówny… Michałowi y Krysztofowi Godwilewiczom… pan Michał Godwiłowicz… od imci pana Krysztofa Godwiłowicza (25 сакавіка 1671 году)[6]; Symon Godwiłowicz (1690 год)[7]; Gudwil ziemianin (1712 год)[8]; Gudwilowa… Jan Gadwil (26 жніўня 1765 году)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гудвілы[11] і Гудзьвіловічы[12]літоўскія шляхецкія роды.

Гудвіловічы гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род.

Гудвіловічы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 498.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 689, 1591.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 134.
  6. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 417.
  7. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 55.
  8. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 165.
  9. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 132, 202.
  10. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 444.
  11. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  12. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
  13. ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.