Габрыеля Запольская
Габрыеля Запольская | |
Gabriela Zapolska | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Gabriela Zapolska, Józef Maskoff, Walery Tomicki, Maryja, Marya, Omega, Szczerba |
Нарадзілася | 30 сакавіка 1857 Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Вугоршчына |
Памерла | 21 сьнежня 1921 (64 гады) Львоў |
Пахаваная | Лычакаўскія могілкі[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, акторка, драматург і журналіст |
Мова | польская мова[2] |
Подпіс | ![]() |
Мары́я Габрые́ля Стэфа́нія Ко́рвін-Пятро́ўская, больш вядомая як Габрые́ля Запо́льская (па-польску: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Вугоршчына — 21 сьнежня 1921, Львоў) — польская пісьменьніца-натуралістка, драматург, акторка і аўтарка фэльетонаў. Напісала 41 п’есу, 23 раманы, 177 апавяданьняў, 252 журналісцкія артыкулы, адзін сцэнар да фільму і каля 1500 лістоў[3].
Запольская здабыла найбольшую папулярнасьць сваімі грамадзка-сатырычнымі камэдыямі. Сярод іх «Маральнасьць пані Дульскай» (Moralność pani Dulskiej) — трагіфарс пра дробную буржуазію — вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад раньняй мадэрнісцкай драмы[4]. Яе тэатральныя п’есы перакладаліся на шэраг замежных моваў і ставіліся на польскіх і эўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[3].
Памерла 21 сьнежня 1921 году. Пахаваная ў Львове на Лычакаўскіх могілках.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Личаківський некрополь — С. 101.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Elwira M. Grossman (2007-03-30) Świat lustrzanych odbić. W 150. rocznicę urodzin Gabrieli Zapolskiej (1857-1921)(пол.) Przegląd Polski on-line. Bicentennial Publishing Co., Inc. Праверана 2007-11-26 г.
- ^ Teresa Murjas (2007) Zapolska, Gabriela: The Morality of Mrs. Dulska The University of Chicago Press Books Праверана 2007-11-26 г.