Габрыель Цюаль
| Габрыель Цюаль | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 9 красавіка 1998[1] (28 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лёгкаатлет |
Габрые́ль Цюа́ль (па-француску: Gabriel Tual; 9 лютага 1998 году) — францускі лёгкаатлет, які спэцыялізуецца на бегу на сярэднія дыстанцыі, асабліва на бегу на 800 мэтраў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё, якія ладзіліся ў 2021 годзе, Цюаль меў вынік у папярэднім забегу на 800 мэтраў роўным 1:45,63. 1 жніўня ён прабег у паўфінале дыстанцыю за 1:44,28. Гэта дазволіла яму кваліфікавацца ў фінал, у якім фінішаваў на 7-м радку з вынікам у 1:46,03[3][4]. Падчас чэмпіянату Эўропы 2024 году ён стаў чэмпіёнам Эўропы ў бегу на 800 мэтраў, стаўшы першым французам з такім дасягненьнем[5].
У час Дыямэнтавай лігі сэзону 2024 году на мітынгу ў Парыжы ён усталяваў асабісты рэкорд у 1:41,61. Гэты паставіла яго на шостае места сярод найхутчэйшым бегуноў і другім найхутчэйшым эўрапейцам у забегу на два колы. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году Цюаль заняў шостае месца ў фінале ў бегу на 800 мэтраў з вынікам 1:42,14[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gabriel Tual // база зьвестак Сусьветнай атлетыкі
- ↑ https://bases.athle.fr/asp.net/athletes.aspx?base=selections&seq=435644555049485146534851
- ↑ Tokyo 2020 Men's 800m Results
- ↑ Olympia - 800 metres, Men
- ↑ Championnat d'Europe : Gabriel Tual en or sur 800 m. L’Equipe.
- ↑ 800 Metres Result — The XXXIII Olympic Games. worldathletics.org.