GS1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ГС1»)

Каардынаты: 50°49′23″ пн. ш. 4°22′8″ у. д. / 50.82306° пн. ш. 4.36889° у. д. / 50.82306; 4.36889

«Глябальныя стандарты 1»
анг. Global Standards 1
Абрэвіятура «ГС1»[1]
Дэвіз Сусьветная мова занятасьці
Дата ўтварэньня 1977 год
Тып міжнародная
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Штаб-кватэра Бэльгія, Брусэль, прасп. Люізы, д. 326
Месцазнаходжаньне Беларусь, Менск, Ленінскі раён, вул. Судмаліса, д. 22
Дзейнічае ў рэгіёнах 110 краінаў
Старшыня Майк Макнамара
Кіроўны орган Кіраўнічая рада
Бюджэт 30,6 млн эўра (2017 г.)[2]
Колькасьць супрацоўнікаў 5 (2017 г.)
Сайт gs1.org
Колішняя назва Эўрапейскае таварыства нумарацыі тавараў (да 1981 г.), Міжнароднае таварыства нумарацыі тавараў (да 2005 г.)

«Глябальныя стандарты 1» («ГС1»[1]; анг. GS1) — міжнародная некамэрцыйная ўстанова Бэльгіі ў галіне штрыхавога кадаваньня і нумарацыі тавараў, заснаваная ў 1977 годзе ў Брусэлі[1].

На 2018 год МНА «Глябальныя стандарты 1» мела 112 сядзібаў у 110 дзяржавах, у тым ліку 3 у Кітаі (Ганконг, Макао і Пэкін): 36 дзяржавах Азіі, 2 дзяржавах Акіяніі, 12 дзяржавах Афрыкі, 10 дзяржавах Паўднёвай Амэрыкі, 11 дзяржавах Паўночнай Амэрыкі і 39 дзяржавах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі (Менск, Ленінскі раён, вул. Судмаліса, д. 22)[3].

Паслугі і стандарты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год МНА «Глябальныя стандарты 1» («ГС1») аказвала паслугі праз свой воблачны сэрвэр, празь які падавала доступ да Глябальнага электроннага сьпісу зьвестак пра ўдзельнікаў (ГЭСЗУ) і Сусьветнай сеткі сынхранізаваньня зьвестак (для гандлю). ГЭСЗУ зьмяшчала Глябальныя нумары разьмяшчэньня (ГНР) прадпрыемстваў і Сусьветныя нумары прадметаў гандлю (СНПГ).

«ГС1» прапаноўвала 12 стандартаў нумараваньня: 1) Сусьветны нумар прадмета гандлю (СНПГ), 2) Глябальны нумар разьмяшчэньня (ГНР; для прадпрыемстваў), 3) Сэрыйны код пасылачнай тары (СКПТ), 4) Сусьветная пазнака зваротнага сродку (СПЗС; для скрыняў), 5) Сусьветная пазнака асабістага сродку (СПАС; для абсталяваньня), 6) Сусьветны нумар датычна паслугі (СНДП), 7) Сусьветная пазнака віду дакумэнта (СПВД), 8) Сусьветны нумар засьведчаньня груза (СНЗГ), 9) Сусьветны нумар засьведчаньня пасылкі (СНЗП), 10) Сусьветны нумар купона (СНК), 11) Пазнака кампанэнта і дэталі (ПКД; для аўтамабіляў), 12) Сусьветны нумар узору (СНУ; для лекарскіх прыладаў)[4]. Таксама МНА «Глябальныя стандарты 1» прапаноўвала: стандарты штрыхавога кадаваньня, як аднавымернага (14-лічбавага і 48-значнага) гэтак і 2-вымернага (QR-код); код электроннага выраба, прыдатны для распазнаваньня радыёчастасьці; стандарт справавога паведамленьня на Пашыральнай мове разьметкі (анг. XML).

Коды дзяржаваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларусь (481)
  • Сумежныя зь Беларусьсю дзяржавы: Латвія (475), Летува (477), Польшча (590), Расея (460—469), Украіна (482)
  • Іншыя краіны Эўропы: Альбанія (530), Аўстрыя (900—919), Баўгарыя (380), Босьнія і Герцагавіна (387), Бэльгія (*540—549), Вугоршчына (599), Вялікабрытанія (500—509, 960—961), Гішпанія (840—849), Грэцыя (520—521), Данія (570—579), Ірляндыя (539), Ісьляндыя (569), Італія (800—839), Люксэмбург (*540—549), Македонія (531), Малдова (484), Мальта (535), Нарвэгія (700—709), Нідэрлянды (870—879), Нямеччына (400—440), Партугалія (560), Румынія (594), Славаччына (858), Славенія (383), Сэрбія (860), Фінляндыя (640—649), Францыя (300—379), Харватыя (385), Чарнагорыя (389), Чэхія (859), Швайцарыя (760—769), Швэцыя (730—739), Эстонія (474)
  • Азія: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (629), Азэрбайджан (476), Армэнія (485), Бахрэйн (608), Брунэй (623), Віетнам (893), Грузія (486), Ізраіль (729), Інданэзія (899), Індыя (890), Іран (626), Казахстан (487), Камбоджа (884), Кіпр (529), Кітай (690—699; Ганконг 489, Макао 958), Кувэйт (626), Кыргыстан (470), Лібан (528), Малайзія (955), Манголія (865), Пакістан (896), Паўднёвая Карэя (880), Паўночная Карэя (867), Саудаўская Арабія (628), Сынгапур (888), Сырыя (621), Таджыкістан (488), Тайвань (471), Тайлянд (885), Туркмэністан (483), Турэччына (868—869), Узбэкістан (478), Філіпіны (480), Шры-Ланка (479), Японія (450—459, 490—499), Ярданія (625)
  • Акіянія: Аўстралія (930—939), Новая Зэляндыя (940—949)
  • Афрыка: Альжыр (613), Гана (603), Кенія (616), Кот д’Івуар (618), Лібія (624), Марока (611), Маўрыцы (609), Нігерыя (615), Паўднёвая Афрыка (600—601), Сэнэгал (604), Танзанія (620), Туніс (619), Эгіпет (622)
  • Паўднёвая Амэрыка: Аргентына (778—779), Балівія (777), Бразылія (789—790), Вэнэсуэла (759), Калюмбія (770—771), Парагвай (784), Пэру (775), Уругвай (773), Чылі (780), Эквадор (786)
  • Паўночная Амэрыка: Гандурас (742), Гватэмала (740), Дамініканская Рэспубліка (746), Злучаныя Штаты Амэрыкі (00001—00009, 0001—0009, 001—019, 030—039, 060—139), Канада (754—755), Коста-Рыка (744), Куба (850), Мэксыка (750), Нікарагуа (743), Панама (745), Сальвадор (741)[5]

Зорачка (*) побач з нумарамі абазначае іх супадзеньне ў Бэльгіі і Люксэмбургу.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 годзе ў Брусэлі (Бэльгія) стварылі міжнародную некамэрцыйную арганізацыю «Эўрапейскае таварыства нумарацыі тавараў» («ЭТНТ») з удзелам прадпрыемстваў з 12 краінаў Заходняй Эўропы. «ЭТНТ» увяло Эўрапейскі нумар тавара (ЭНТ) з 13 лічбаў. У 1981 г. назву МНА зьмянілі на «Міжнароднае таварыства нумарацыі тавараў» («ЭТНТ») у сувязі з уступленьнем таварыстваў зь іншых частак сьвету. У 1984 г. «ЭТНТ» увяло штрых-код з чаргаваньня 2 у 5 штрыхах для пазначэньня Сусьветнага нумару прадмета гандлю з 14 лічбаў. У 1990 годзе «ЭТНТ» заключыла пагадненьне аб супрацы з амэрыканскай карпарацыяй «Рада адзінага кадаваньня» (Лоўрэнсьвіл, штат Нью-Джэрзі). Удзельнікамі «ЭТНТ» на той час былі таварыствы з 45 краінаў. На пачатак 2000 г. «ЭТНТ» мела сядзібы ў 90 краінах.

У 2003 г. «Міжнароднае таварыства нумарацыі тавараў» увяло Нумар электроннага выраба і 2-вымерны штрых-код Матрыца зьвестак. У 2004 г. «ЭТНТ» выдала стандарт справавога паведамленьня на Пашыральнай мове разьметкі (анг. XML) і стандарт распазнаваньня радыёчастасьці. Адначасна «ЭТНТ» запусьціла Сусьветную сетку сынхранізаваньня зьвестак, якая дазволіла абменьвацца зьвесткамі пра тавары ў гандлі празь Сеціва. У 2005 г. МНА атрымала назву «Глябальныя стандарты 1» («ГС1»). У 2007 г. «ГС1» падпісала Памятку аб паразуменьні з Сусьветнай мытнай арганізацыяй. У 2011 г. «ГС1» зацьвердзіла QR-код. На 2013 г. «ГС1» мела сядзібы ў 110 краінах[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в З новым штрых-кодам // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2012. — № 117 (27232). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Справаздача за 2016—2017 гады // МНА «Глябальныя стандарты 1», 2017 г. Праверана 7 лютага 2018 г.
  3. ^ Сядзібы вакол сьвету (анг.) // МНА «Глябальныя стандарты 1», 2018 г. Праверана 8 лютага 2018 г.
  4. ^ Ключы засьведчаньня «ГС1» (анг.) // «Глябальныя стандарты 1», 2018 г. Праверана 9 лютага 2018 г.
  5. ^ Сьпіс прыставак «ГС1» (анг.) // «Глябальныя стандарты 1», 2018 г. Праверана 9 лютага 2018 г.
  6. ^ Гістарычны летапіс «ГС1» (анг.) // «Глябальныя стандарты 1», 2013 г. Праверана 9 лютага 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]