ГАІС Гётэборг
| ГАІС | |
| Поўная назва | Göteborgs Atlet- och Idrottssällskap |
|---|---|
| Заснаваны | 11 сакавіка 1894 |
| Горад | Гётэборг, Швэцыя |
| Стадыён | Гамля-Улеві Умяшчальнасьць: 18 416 |
| Прэзыдэнт | Стэфан Тыльк[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Альсвэнскан |
| · 2025 | 3 месца |
gais.se | |
ГАІС (па-швэдзку: GAIS) — швэдзкі футбольны клюб з Гётэборгу. Заснаваны ў 1897 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Швэцыі. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Гамля-Улеві. Гэта адзін з найстарэйшых футбольных клюбаў краіны, які таксама быў у ліку заснавальнікам лігі Альсвэнсан і ейным першым чэмпіёнам. У сэзоне 2018 году клюб даў дазвол заўзятару выступіць у якасьці памочніка галоўнага трэнэра ў адной гульні супраць «Гальмстаду» ў верасьні, што ў той час было ўнікальнай зьявай сярод швэдзкіх футбольных клюбаў[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ГАІС быў заснаваны 11 сакавіка 1894 году ў кавярні Эдлюнс у цэнтры Гётэборгу. Сябры стварылі клюб «з патрыятычных мэтаў і дзеля прасоўваньня ўсіх відаў спорту». Спачатку клюб канцэнтраваўся на лёгкай атлетыцы і розных сілавых відаў спорту. Футбольная каманда паўстала ў 1897 годзе, а свой першы матч яна згуляла супраць мясцовага клюбу «Эргрутэ» у 1903 годзе. У 1915—1916 гадоў ГАІС упершыню згуляў у швэдзкай лізе, дзе каманда спынілася на чацьвертым радку. У 1919 годзе ГАІС выйграў свой першы нацыянальны чэмпіянат, абыграўшы ў фінале «Юргордэн». Посьпех паўтарыўся ў 1922 годзе, але гэтым разам у фінале быў адолены супраціў клюбу «Гамарбю». У 1924 годзе паўстала сучасная галоўнага ліга краіны Альсвэнскан. ГАІС ня толькі быў сярод клюбаў-стваральніцаў лігі, але і стаў першым ейным чэмпіёнам, апярэдзіўшы мясцовых супернікаў з клюбу «Гётэборг» на два пункты. У 1926—1927 гадоў каманда зноў была наймецнейшай у Швэцыі, зноў апярэдзіўшы «Гётэборг» на тры пункты.
У 1930-я гады ГАІС паступова губляў моц, а ў 1938 годзе клюб нават страціў месца ў элітным дывізіёне. Правёўшы тры гады ў другім дывізіёне, ГАІС вярнуўся ў эліту, адразу ўзяўшы срэбныя мэдалі. Пазьней, у 1942 годзе, яны ўпершыню здабылі Кубак Швэцыі. Клюб спаборнічаў у Альсвэнскан усьцяж 1940-х і пачатку 1950-х гадоў. Яны нечакана чацьверты раз сталі чэмпіёнамі краіны, апярэдзіўшы «Гэльсынгборг» на адзін пункт у сэзоне 1953—1954 гадоў. Аднак, ужо ў наступным годзе клюб зноў страціў месца ў лізе. У наступным сэзоне 1955—1956 гадоў ГАІС вярнуўся ў Альсвэнскан, але зь сярэдзіны 1950-х гадоў ён не замацоўваўся ў лізе больш за пяць сэзонаў запар ажно да 2000-х гадоў. У 1975 годзе клюб упершыню згуляў у Кубку УЭФА, спаборнічаючы з польскім «Сьлёнскам». ГАІС саступіў супернікам зь лікам 4:2 у матчы ў адказ пасьля перамогі зь лікам 2:1 дома. У тым жа годзе гётэборгцы ў шосты раз вылецелі зь лігі, на гэты раз праз колькасьць праведзеных галоў, якіх аказалася на два менш за «Гальмстад».