Перайсьці да зьместу

Вештарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Віштарт»)
Westhard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад West + Hardt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вештард, Вестэрт, Віштард, Віштарт, Вістарт, Вейстарт, Вейштарт, Войштарт, Вайштарт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вештарт»

Вештарт (Вестэрт, Вештард, Вейстарт, Вейштарт, Вейштард, Войштарт), Віштарт (Вістарт, Віштард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Вестард або Вістард (Westhard[1], Guistardus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віст- (-вест-) (імёны ліцьвінаў Вістэла, Віштэнь, Вештар; германскія імёны Wistila, Wisten, Wistarius) паходзіць ад гоцкага *wist[2], германскага west 'захад'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вештарт складаецца з асноваў -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot), якая паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', і -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud), якая паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[6]. Такім парадкам, імя Вештарт азначае «мажнасьць мудрасьці»[7]. Адзначалася германскае імя Wistrud[8][9].

У Зэмгаліі гістарычна бытавала імя Viesthardus (Vesthardus, Vestardus[10], Westhard[11]).

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Вештарт (Wiesztordt, Wiesztort) і Віштарт (Wisztart)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: die gefangen czu Konigisberg aws Litauwen. Wösthord von Salshenik eyn beyor (1422—1429 гады)[13]; Стекаланцовъ семъ чоловековъ… а Вестерта[14], пан Мишко Вештортович[15], а Вешторту Совичевичу тридцат чоловековъ[16], Мишку Вештортовичу деветь чоловеков[17] (1440—1492 гады); бояре Радуньскіе Круповичы… Янъ Вештортовичъ (1444 год)[18]; Hanczo Wisztortowicz (14 студзеня 1459 году)[19]; пану Мишку Вешътортовичу (19 лістапада 1466 году)[20]; пану Мишку Вишътортовичу (21 сакавіка 1468 году)[21]; я Мишъко Вишътортович, наместник Слонимский (па 21 сакавіка 1468 году)[22]; Jacko Wiesztortowicz (1 жніўня 1472 году)[23]; nobilis Jacko Wiestortowicz (31 кастрычніка 1484 году)[24]; Виштортовичы (30 сакавіка 1488 году)[25]; держалъ отъ насъ Слонимъ небощивъ панъ Мишко Вештортовичъ (28 сакавіка 1490 году)[26]; на бортина ж, на Яцка Вештортовича… Вештортъ, отец того Яцка (17 чэрвеня 1495 году)[27]; Вештортовичы… которыи ж въ Еишишках живуть (11 лютага 1496 году)[28]; ego Joannes Vestortovycz (30 ліпеня 1501 году)[29][30]; Joannes Westortowicz (20 траўня 1503 году)[31]; в Радуньскои волости… земли пустовъскии… Вештортовъщину (22 ліпеня 1509 году)[32]; земль пустых в Дорсунишскои волости… Вештортовщина (27 чэрвеня 1514 году)[33]; земль пустых тамжо в Дорсунишскои волости… Вештортовщину (26 студзеня 1516 году)[34]; в бояр жижморских… землю дядковщину их на имя Вештортовщину а Богдановщину (25 лютага 1516 году)[35]; po śmierci Stanisława Wieszthołda… dobra Sielce w starostwie Słonimskim liezące po śmierci Stanisława Wieszthorda (17 сакавіка 1521 году і 4 сьнежня 1555 году)[36]; людеи… Ятовъта а Вешъторъта Нетовичовъ (8 сьнежня 1522 году)[37]; панъ Станислав Вешторътович (8 жніўня 1524 году)[38]; Матеи Вештортовичъ[39], Павел Вишътартортовичъ[40], Павел Вештортовичъ[41] (1528 год); листъ бояромъ еишиским, Виштортовичомъ… боярынъ повету Троцкого, волости Еишышское Стась Мицеиковичъ Вишътортовича и з братьею своею, Андреемъ Мильковичомъ а Станиславомъ Стецковичомъ Вишъторътовичы (14 сьнежня 1536 году)[42]; Богдан Вештортович (1538 год)[43]; Киркут Вештортович… Юшко Вештортович… Стан Вештортович (1 ліпеня 1542 году)[44]; село Вейстортовичи (1554 год)[45]; а Янушка Вишътортовича, боярына пани Станиславовое Кищыное, воеводиное витебъское, именья ее милости Смыцъкого (7 студзеня 1566 году)[46]; Виштортовичи… бояре с поколенья Вешътортового (25 сьнежня 1566 году)[47]; Адамъ Петровичъ Виштортовичъ[48], Гришко Вештортович[49] (1567 год); Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году)[50]; nobilibus… Ioanne Wistort (2 красавіка 1609 году)[51]; Jan Hamszey Wisztortowicz (7 сакавіка 1624 году)[52]; на име Вешторта Лиштвана… сына его, небощыка Федора Лиштвановича (7 верасьня 1646 году)[53]; Dawid Woysztort na miejscu Stanisława Woysztorta (1667 год)[54]; u JMP. Wisztorda (1690 год)[55]; ad Michaelem de Giełzyca Wisztortt, praepositum Vielunensem (4 лістапада 1713 году)[56]; Wisztordy (1744 год)[57]; Parafia łuczajska… Wiesztorty wieś[58], Wiesztortowszyzna, zaścianek… Wiesztortowszyzna, okolica szlachecka[59] (1784 год); Wiesztertowicza (1785 год)[60]; Jozefata Wiesztartt (1812 год)[61]; Anna Wistart (1818 год)[62]; Kazimierz Wistortt (1820 год)[63]; Magdalena Wejsztord (1831 год)[64]; Bazyli Weysztord (1838 год)[65]; Edward Wiejsztord (1849 год)[66].

  • Вештарт ( каля 1441) — літоўскі баярын, меў сыноў Мішку і Яцку
  • Вештарт Совічавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Мікалай Балтрамеевіч Паўловіч Вештарт — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[67]
  • Ліштван Вештарт — полацкі баярын, які ўпамінаецца ў 1646 годзе; меў сына Фёдара
  • Казімер Вейштарт — уладальнік зямлі ў Лепельскім павеце на 1878 год[68]
  • Базыль (Васіль) Вейштарт — уладальнік зямлі ў Себескім павеце на 1878 год[69]
  • Ірына Вештард (нар. 1953) — беларускі палітык

Вештарты — парафіяне касьцёла ў Будславе на 1853 год[70].

Вештарты або Вештарды (Wiesztort, Wiesztord) — прыгонныя зь мястэчка Сьвіру, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[71].

Вештарты (Wiesztort) — прыгонныя зь вёсак Хведзевічаў, Недрашлі, Мілойцяў, Качэргі, Галоднічаў, Наратаў, Лылойцяў, Зяновішкаў, Нястанішкаў, Селішча і засьценку Дубкоў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[72].

Вештарты (Wiesztort) гербаў Вашкевіч і Суліма і Віштарты (Wisztort) — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага і Віленскага паветаў[73].

Вештэрты (Wiesztert) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[74].

Вейштарты (Weysztort) гербу Дрыя, Вейштарды (Weysztord) і Вештарды — літоўскія шляхецкія роды[75].

Вайштарты — літоўскі шляхецкі род[76].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 484.
  2. 1 2 Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 235.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1560.
  4. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
  5. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  8. Knorr F. Germanische namengebung: ein versuch der lösung des namenrätsels. — Berlin, 1912. S. 27, 154.
  9. Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 74.
  10. Siliņa-Piņķe R. Die vorchristlichen Rufnamen in Lettland (9.—13. Jahrhundert) und ihre Spuren in der heutigen Namengebung // Els noms en la vida quotidiana. Actes del XXIV Congrés Internacional d’ICOS sobre Ciències Onomàstiques / Names in Daily life. Proceedings of the XXIV ICOS International Congress of Onomastic Sciences. S. 908.
  11. Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 120.
  12. Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 357, 362.
  13. Полехов С. Новые документы о Киевской земле XV века // Сфрагістичний щорічник. Вип. ІІ. — Киïв, 2012. С. 274.
  14. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  15. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
  16. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51—52.
  17. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 57.
  18. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 16.
  19. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 255.
  20. Привилей ловчему Мишку Вештортовичу (1466)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  21. Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 12.
  22. Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 13.
  23. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 325.
  24. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 398.
  25. Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 18.
  26. Акты Литовской метрики. Т. 1, вып. 1. — Варшава, 1896. С. 30.
  27. Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 73.
  28. Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 90.
  29. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 611.
  30. Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 60.
  31. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 644.
  32. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 325.
  33. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 232.
  34. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  35. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 183.
  36. Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 85.
  37. Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 177.
  38. Lietuvos Metrika. Knyga 14 (1524—1529). — Vilnius, 2008. P. 166.
  39. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
  40. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  41. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  42. Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 49.
  43. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 359.
  44. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 14.
  45. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 72.
  46. Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 424.
  47. Dubonis A. Įdomesni dokumentai apie Lietuvos bajorus: bajorystės atsisakymas, gavimas ir gynimas (XV—XVI a. pirma pusė) // Lietuvos istorijos metraštis. 1998 metai. — Vilnius, 1999. P. 182.
  48. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 569.
  49. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 573.
  50. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 206.
  51. Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 150.
  52. Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 115.
  53. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 380.
  54. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 197.
  55. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 166.
  56. Acta Nuntiaturae Polonae. T. XLIII, vol. 2. — Kraków, 2011. S. XXXIII.
  57. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  58. Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 73.
  59. Siwicka I. Dekanat oszmiański w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2007. S. 81.
  60. Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 306.
  61. Wilno św. Jana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  62. Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  63. Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  64. Ekimań, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  65. Brześć, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  66. Brześć, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  67. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 128.
  68. Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 302.
  69. Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 360.
  70. Яўген Анішчанка, Будслав костел Вилейского уезда прихожане 1853 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 студзеня 2016 г.
  71. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 48, 57.
  72. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 58, 86—87, 162.
  73. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 365, 848, 851.
  74. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 354.
  75. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  76. Літоўская шляхта, Генэалёгія Лычкоўскіх