Вышкі
| Вышкі лац. Vyški лат. Višķi | |
| Населены пункт | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
| Краіна | Латвія |
|---|---|
| Край | Дзьвінскі |
| Воласьць | Вышкаўская |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 105 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°03′12″ пн. ш. 26°46′59″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 187 чал. (2020) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 5481 |
| Вышкі на мапе Латвіі Вышкі | |
Вышкі, Вішкі (лат. Višķi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Цэнтар воласьці Дзьвінскага краю. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рэжыца — Дзьвінск. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.
Вышкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданьне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[1]. У 2-й палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 956 чал., зь іх 160 каталікоў і 668 юдэяў
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 1200 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 222 чал.; 2020 год — 187 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1908—1915)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога
- Сядзіба Моглаў (XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Krzywicki J. Wyszki // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
| ||||||||