Віцэ-прэзыдэнт Ірану
Выгляд
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Ві́цэ-прэзыдэ́нт Іра́ну (па-пэрсыдзку: معاون ریاست جمهوری اسلامی ایران) — пасада, створаная ў Іране ў 1989 годзе. Сёньня існуе 10 віцэ-прэзыдэнтаў. Адзін зь іх — першы віцэ-прэзыдэнт — зьяўляецца сябрам ураду краіны. Можа старшыняваць на паседжаньнях ураду пры адстутнасьці прэзыдэнта. Віцэ-прэзыдэнта прызначае прэзыдэнт краіны. Канстытуцыя Ірану не абавязвае прэзыдэнта прызначаць віцэ-прэзыдэнтаў, г. зн. прэзыдэнт можа дзейнічаць і бязь віцэ-прэзыдэнтаў.
Сьпіс першых віцэ-прэзыдэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяккі мусульманін
Яры мусульманін
# | Імя | Выява | Нарадзіўся — памёр | Прызначаны | Звольнены | Партыя | Прэзыдэнт |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Хасан Хабібі | 1937—2013 | 1 верасьня 1989 | 11 верасьня 2001 | Сувязь спраўнікаў грамады будаўнікоў | Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані Махамат Хатамі | |
2 | Махамат Раза Арэф | 1951— | 11 верасьня 2001 | 11 верасьня 2005 | Рух да ісламскага Ірану | Махамат Хатамі | |
3 | Парвіс Давудзі | 1952— | 11 верасьня 2005 | 17 чэрвеня 2009 | Сувязь будаўнікоў ісламскага Ірану | Махмуд Ахмадзінэжад | |
4 | Эсфандзяр Рахім Машэй | 1960— | 17 чэрвеня 2009 | 25 чэрвеня 2009 | Сувязь будаўнікоў ісламскага Ірану | Махмуд Ахмадзінэжад | |
5 | Махамат Раза Рахімі | 1949— | 13 верасьня 2009 | 3 жніўня 2013 | Сувязь заснавальнікаў ісламскага Ірану | Махмуд Ахмадзінэжад | |
6 | Эсхак Джахангіры Кушахі | 1957— | 4 жніўня 2013 | Цяпер служыць на пасадзе | Сувязь спраўнікаў грамады будаўнікоў | Хасан Рухані |
Дзейныя віцэ-прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першы віцэ-прэзыдэнт: Эсхак Джахангіры Кушахі
- Падправадыр-спраўнік: Махамат Шарыят Мадары
- Падправадыр і начальнік грамады аховы навакольнага асяроддзя: Масумэх Эбэкар
- Падправадыр і начальнік грамады ядзернай энэргіі: Алі Акбар Салэхі
- Падправадыр і начальнік службы аховы культуры й адпачынку: Махамат Алі Наджафі
- Падправадыр і начальнік службы разьвіцьця краіны: Махамат Багэр Набак
- Падправадыр па замежных справах: Акбар Таркан
- Падправадыр па справах мачлісу й суду: Маджыт Ансарыi
- Падправадыр і начальнік службы падтрымкі колішніх змагароў: Махамат Алі Шахідзі
- Падправадыр і начальнік службы жанчын і сям’і: Шахіндак Малавэрдзі
- Падправадыр і начальнік службы аховы народнай годнасьці: Сарэна Сатары
- Падправадыр па справах заканадаўства: Эльхам Амінзадэ