Віць (рака)
Выгляд
(Перанакіравана з «Віць (рака, Гомельская вобласьць)»)
| Віць | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Нахава |
| Вусьце | Прыпяць |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | басэйн Прыпяці[d] і Гомельская вобласьць |
| Даўжыня | 70 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 3,2 м³/с |
| Плошча басэйну | 991 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Віць, Прабо́йная канава — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Каленкавіцкім і Хвойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 70 км. Плошча вадазбору 991 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Пачынаецца каля вёскі Нахава Каленкавіцкага раёну, далей цячэ ў Хвойніцкім раёне нізінай Гомельскае Палесьсе. Прытокі — невялікія ручаі і мэліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічаў Каленкавіцкага раёну.
Даліна невыразная, у нізоўі зьліваецца з абалонай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчыны Хвойніцкага раёну абалона двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Замярзае ў першай дэкадзе сьнежня, крыгалом у трэцяй дэкадзе сакавіка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 98.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1