Віцебскі сшытак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віцебскі сшытак
Тэматыка пытаньні гісторыі і культуры
Пэрыядычнасьць штогод
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Адрас Беларусь, 210026. Віцебск, а/с № 34. vicebski.sshytak@tut.by
Заснавальнік Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, Віцебскае абласное краязнаўчае аб’яднаньне
Галоўны рэдактар Людміла Хмяльніцкая
Дата заснаваньня 1995
Мова беларуская
Аб’ём каля 200 старонак
Афіцыйны сайт https://www.facebook.com/vicebski.sshytak/

Ві́цебскі сшы́так — беларускі гістарычны навукова-папулярны часопіс.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выходзіць з 1995 году ў Віцебску на беларускай мове з мэтай аднавіць традыцыі гісторыка-краязнаўчых выданьняў, што пачалі выходзіць з 19-га стагодзьдзя: «Nezabudka», «Rubon», «Полоцко-Витебская старина», «Z okolic Dźwiny» і «Віцебшчына». Заснавальнікі: Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, Віцебскае абласное краязнаўчае аб’яднаньне.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асьвятляе пытаньні гісторыі і культуры Віцебшчыны, публікуе малавядомыя факты, крыніцы па матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна. Кожны нумар прысьвячаецца асобнай тэме.

Тэмы Нумароў: першы нумар — Віцебскі езуіцкі калегіюм; другі нумар — 400-годзьдзе Берасьцейскай уніі (1596—1996) і 400-годзьдзе наданьня Віцебску магдэбурскага права (1597—1997); трэці нумар — Віцебшчына ў першай палове XIX стагодзьдзя; чацьвёрты нумар — Віцебшчына на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў; пяты нумар — Шляхетскія рэзыдэнцыі Віцебшчыны.

Рубрыкі: «Archivum», «Imperium», «Logos», «Museum», «Opinio», «Persona», «Pro Memoria», "Pro Schularum, «Studium», «Urbis», «Допісы на палёх» і з № 5 «Latgale» прысьвечаная гісторыі Латгаліі, часткі Віцебскай губэрні з 1802 па 1917 год.

Галоўныя рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]