Віцебская абласная філярмонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ДУК Віцебская абласная філярмонія
Скарот ВАФ
Папярэднік Аддзяленьне Белдзяржфілярмоніі
Від расходнае прадпрыемства
Праўны стан установа культуры
Задача стварэньне і правядзеньня музычных забаваў
Месцазнаходжаньне Беларусь Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Леніна, 69
Дзейнічае ў месцах Віцебская вобласьць
Службовыя мовы беларуская, расейская
Дырэктар Алена Міхайлаўна Падаляк
Мастацкі кіраўнік Аляксандар Уладзімеравіч Бабарыка
Управа Мастацкая рада
Галоўная ўправа Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Зьвязаныя службы Міністэрства культуры Беларусі
Сеціва Старонка ў сеціве
Колішняя назва Аддзяленьне Белдзяржфілярмоніі

ДКУ «Ві́цебская абласна́я філярмо́нія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Ўпраўленьня культуры Віцебскага аблвыканкама. Філярмонія створана ў 1989 годзе на аснове гастрольна-канцэртнага аддзяленьня Беларускае дзяржаўнае філярмоніі ў Віцебску. Разьмешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры ўправы бытавога абслугоўваньня насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 году тут усталяваны нямецкі духавы арган.

У склад Віцебскай абласной філярмоніі ўваходзяць

  • актэт балалаек «Віцебскія віртуозы»,
  • ансамбль танца, музыкі і песьні «Талака»,
  • камэрны аркестар,
  • інструмэнтальны дуэт салістаў «Расіца»,
  • салісты-вакалісты,
  • салісты-інструмэнталісты,
  • акампаніятар-канцэртмайстар,
  • вядучыя.

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак для Палаца культуры ўправы бытавога абслугоўваньня насельніцтва пабудаваны на месцы гарадзкога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекту клюбу. Архітэктура будынка мае клясычны выгляд. Галоўны выгляд вылучаны 6-калённым порцікам карынцкага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі разьмешчаная сьвятліца, людзкая і глядзельная заля на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканьні для клюбнай работы.

Дырэктары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0