Вітаўт Руднік
Вітаўт Руднік | |
Род дзейнасьці | журналістыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 жніўня 1969 |
Месца нараджэньня | Малі, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Месца працы |
Вітаўт Руднік (нарадзіўся 26 жніўня 1969) — гарадзенскі журналіст, грамадзкі дзеяч і трэнэр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 26 жніўня 1969 году ў вёсцы Малі Астравецкага раёну Беларусі. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Займаўся дасьледаваньнем гісторыі беларускай журналістыкі пачатку ХХ стагодзьдзя.
З пачатку 1990-х актыўна займаецца журналістыкай. Працаваў у якасьці пазаштатнага карэспандэнта газэт «Прессбол» і «Футбол Беларусі», камэнтаваў футбольныя матчы з удзелам гарадзенскага «Нёмана» на гарадзенскім тэлебачаньні, дзе таксама быў вядучым выпускаў спартыўных навінаў.
З 1995 году карэспандэнт гарадзенскай грамадзка-палітычнай газэты «Пагоня».
У 1997 годзе быў адным з заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня «Цэнтар інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў «Трэці сэктар».
З другой паловы 1990-х — адзін з найбольш вядомых беларускіх трэнэраў для грамадзкіх актывістаў і журналістаў. Працуе ў пытаньнях мэнэджмэнту няўрадавых грамадзкіх аб’яднаньняў, сувязі з грамадзкасьцю, грамадзянскім удзеле, разьвіцьці мясцовай супольнасьці. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў гарадзенскай «Школы маладога журналіста». Рэдактар часопісу «Трэці сэктар». Старшыня праўлення ГА «Цэнтар „Трэці сэктар“» (1997-2017), сябра праўлення (з 2017) арганізацыі.
Жанаты. Мае дачку.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе. 1930—2006. Беласток., 2006. 109 с.