Перайсьці да зьместу

Вітачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітачоў
лац. Vitačoŭ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Кіеўская
Раён Абухаўскі
Першыя згадкі каля 949 году
Геаграфія
Плошча
  • 0,171 км²
Вышыня НУМ 189 м
Часавы пас
Каардынаты 50°06′50″ пн. ш. 30°52′20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4572
Паштовы індэкс 08740
КОАТУУ 3223181501
Вітачоў на мапе Ўкраіны
Вітачоў
Вітачоў
Вітачоў
Вітачоў у трактаце імпэратара Канстанціна. Каля 949 г.
Вітачоўскі пагорак у 1095 г.
Вітачоў у 1149 г.
Вітачоў і Вітачоўскі брод у 1151 г.
Дэлегацыя кіянаў у Вітачове. 1177 г.

Вітачо́ў або Вітычо́ў (па-ўкраінску: Витачі́в) — сяло ў Абухаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Уваходзіць у склад Украінскай меставай тэрытарыяльнай грамады. Да 2020 году — цэнтар Вітачоўскай сельскай рады. На сёньняшні дзень — цэнтар Вітачоўскай старасьцінскай акругі.

Найраней Вітачоў згаданы ў гісторыка-геаграфічным трактаце імпэратара рамеяў Канстанціна Парфірароднага «De administrando imperio», які пабачыў сьвет у 950 годзе. Вялося пра тое, як росы зьбіралі даніну з навакольных славянаў[1]

У чэрвені месяцы, рухаючыся па рацэ Данапру, яны [росы] спускаюцца да Вітачова[a], які зьўляецца фартэцыяй, падуладнай Росі, і, пабыўшы там два-тры дні, пакуль падыйдуць усе манаксілы [чаўны-аднадрэўкі], тады выпраўляюцца ўніз па названаму Данапру рацэ

Наступны ўпамін пра Вітачоў, датаваны ажно 1095 годам, ёсьць у Іпацьеўскім летапісе. Тады кіеўскі князь Сьвятаполк Ізяславіч «зарубіў» на Вітачоўскім пагорку паселішча, якое назваў сваім імям Сьвятаполч-град[2]. Як і ў X ст. Вітачоў стаяў каля дняпроўскага броду, ахоўваў яго.

Калі ў 1149 годзе суздальскі князь Юры Далгарукі узяў у аблогу Пераяслаў, яму насустрач з Кіева выйшаў князь Ізяслаў Мсьціславіч. Паблізу Вітачова да яго далучыліся палкі Ізяслава Давыдавіча і Расьціслава Смаленскага, пасьля чаго войскі вялікага князя пераправіліся праз Дняпро[3]. Двума гадамі пазьней, спрабуючы перашкодзіць пераходу праз раку Юрыя Далгарукага, Ізяслаў Мсьціславіч выслаў да Вітачова сваю дняпроўскую флатылію і прывёў палкі. Тут адбылася й бітва[4].

У 1177 годзе да князя Сьвятаслава Ўсеваладавіча ў час ягонага паходу на Кіеў у Вітачоў прыбыла дэлегацыя з запрашэньнем на кіеўскі стол[5].

Археалягічныя раскопкі, праведзеныя Б. А. Рыбаковым, паказалі — на Вітачоўскім пагорку, што каля 70 м над узроўнем Дняпра, існавалі два гарадзішчы. Паўночнае дасьледчык атаясаміў з старой фартэцыяй, згаданай у X ст., паўднёвае — зь Сьвятаполч-градам. У XI ст. жыцьцё на першым спынілася; на другім знойдзеная вялікая колькасьць матэрыялаў XII — XIII стст.[6].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Фрагмэнт запісу добраў Ф. Любецкай мужу Ш. Харлінскаму. 1568 г.

Згаданы Вытэчоў у дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[7]:

именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новосюлки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половица Лопатина, Загайцы, Гостомълъ, Вытичов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ, а дворище на котором был двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышей мененые в той суме пенезей двохъ тысечей копъ грошей за живота и по животе матки небожчицы брат мой небожчикъ князь Богуш Любецкий, яко властную заставу свою на себе держалъ и тыхъ именей зо всими пожитки аж до живота свого уживал, а по животе его млти безпотомного оная сума две тысечи копъ грошей на (тыхъ) именяхъ записаная на мене пришла и спала…

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Вітачоў з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[8].

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вітычоў у рэестры 1581 г.
Вытачоў у тарыфе 1640 г.

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 1 дыму асадных сялянаў Вітычова пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, выбіралася 15 грошаў[9].

Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, добры пана Аляксандра Красінскага былі спустошаныя «празь непрыяцеляў сьвятога крыжа» татараў, таму ўсяго з 6 дымоў сяла Вытачова выплачвалася 6 злотых. У параўнаньні з паборам 1630 году недаставала яшчэ 7 дымоў[10].

Пад уладай Расеі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля Андрусаўскага замірэньня 1667 году сяло Вітачоў засталося ў складзе Расеі.

Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Вітачоў — у межах Абухаўскага раёну Кіеўскай акругі УССР.

  1. Калі перадаваць кірыліцай, дык больш дакладна будзе — Витетсева.
  1. Константин Багрянородный. Об управлении империей = De administrando imperio / пер. под ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева. — Москва: Наука, 1989. С. 46, 47
  2. Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. Стб. 219
  3. ПСРЛ. — Стб. 378
  4. ПСРЛ. — Стб. 424
  5. ПСРЛ. — Стб. 604
  6. Толочко П. П. Киевская земля. // Древнерусские княжества X — XIII вв. — Москва, 1975. С. 35 — 36
  7. Центральний державний історичний архів України в м. Києві (ЦДІАУК). Ф. 25. Опис 1. Справа 10. А. 411; Архив Юго-Западной России. Ч. VIII. Т. VI. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1911. № LXXVI
  8. Volumina Legum (надалей: VL). Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  9. ЦДІАУК. Ф. 44. Оп. 1. Спр. 1. А. 883зв.-884; Źródła dziejowe (далей: ZD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 37
  10. ЦДІАУК. Ф. 11. Оп. 1. Спр. 9. А. 892зв.-893; Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 253-254
  • Edward Rulikowski. Wityczew // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1893. T. XIII. S. 683—684
  • Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)