Перайсьці да зьместу

Вітар Фэрэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітар Фэрэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 2000(2000-02-13)[1] (25 гадоў)
Рост 1,72 м
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Порту Б[d] 11 (5)
2020—2022 Порту 38 (2)
2020—2021 Ўулвэргэмптан 19 (0)
2022—4 Пары Сэн-Жэрмэн 104 (15)
Зборныя
2017 Партугалія (да 17)[d] 1 (0)
2018—2019 Партугалія (да 19)[d] 18 (3)
2019—2021 Партугалія (да 21)[d] 22 (1)
2022—4 Партугалія 35 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2025.

Ві́тар Маша́ду Фэрэ́йра (па-партугальску: Vítor Machado Ferreira), больш вядомы як Віты́ньня (парт. Vitinha; нар. 13 лютага 2000 году) — партугальскі футбаліст, паўабаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Уважаецца адным з найлепшых паўабаронцаў у сьвеце, вядомы сваімі перадачамі, бачаньнем поля, хуткасьцю працы, кантролем мяча і спрытнасьцю ў цесных прасторах[3][4][5].

Хлопчыкам займаўся ў акадэміі клюбу «Авіш», дзе поруч з Дыёгу Кошта, будучым аднаклюбнікам у «Порту», вылучаўся сярод астатніх. Пасьля некалькіх трэнаваньняў з «Бэнфікай» быў інтэграваны ў адную з акадэміяй каманды. Там ён прабыў тры гады перш чым быў звольнены праз сваю хударлявасьць[6]. Не зважаючы на цікавасьць да яго з боку «Спортынгу», праз два гады Вітыньня ў веку 11 гадоў далучыўся да моладзевай акадэміі «Порту»[7]. 28 студзеня 2020 году футбаліст упершыню зьявіўся ў асноўным складзе «Порту», выйшаўшы на пляцоўку на замену ў матчы супраць «Жыл Вісэнці»[8]. У агульнай складанасьці ён згуляў восем матчаў[9].

Вітыньня ў матчы Лігі чэмпіёнаў.

9 верасьня 2020 году Вітыньня перайшоў у сэзонную арэнду ў клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[10]. Клюб меў опцыю на пераўтварэньне арэнды на сталую дамову за 20 мільёнаў эўра, бо «Порту» быў вымушаны аддаць яго ў арэнду праз правілы УЭФА аб фінансавым фэйр-плэй[10]. Ён дэбютаваў 14 верасьня на выезьдзе супраць «Шэфілд Юнайтэд» у якасьці запаснога ў другім тайме[11], а праз тры дні ўпершыню выйшаў у стартавым складзе ў хатнім матчы Кубка лігі, які ён прайграў «Сток Сіці»[12]. Вітыньня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе на выезьдзе супраць «Манчэстэр Юнайтэд» 29 сьнежня 2020 году, у гульні, якую «Ўулвэргэмптан» прайграў у дададзены час[13]. 22 студзеня ён правёў свой першы гол за клюб у матчы Кубка Ангельшчыны[14]. У канцы сэзону клюб адмовіўся скарыстацца сваім правам на выкуп кантракту. Па вяртаньні спачатку быў гульцом запасу, але зь цягам часу пачаў атрымліваць больш гульнёвага часу. Па сыходзе з каманды Сэржыю Алівэйры ў студзені 2022 году Вітыньня канчаткова замацаваўся ў пачатковым складзе дружыны. У 2022 годзе паўабаронца трапіў у сымбалічную зборную чэмпіянату, а таксама быў названы найлепшым маладым гульцом лігі[15][16][17].

30 чэрвеня 2022 году Вітыньня склаў пяцігадовую працоўную ўгоду з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» за 41,5 мільёнаў эўра па актывацыі пункту аб адступных грошай[18][19]. Гулец дэбютаваў за клюб 31 ліпеня, зьявіўшыся ў стартавым складзе матчу за Супэркубак Францыі, калі парыжане зь лікам 4:0 перамаглі «Нант». Партугалец у той вечар меў 100% дакладнасьці перадачаў, выканаўшы 43 перадачы, а таксама атрымаў папярэджаньне ў матчы і выйграў свой першы трафэй з клюбам[20]. Першы сэзон для футбаліста быў цяжкім, бо ён меў благія адносіны зь Ліянэлем Мэсі і ягонымі паплечнікамі ў камандзе. Толькі па сыходзе аргентынца Вітыньня цалкам выкрыў свае здольнасьці. Гулец атрымаў давер ад новага трэнэра Люіса Энрыке ды стаў папулярнай фігурай у распранальні, дзякуючы веданьню некалькіх моваў, што выявілася пазытыўным фактарам, які дапамог аб’яднаць розныя фракцыі ў клюбе[21]. ПСЖ здабыў трэбл унутры краіны, а футбаліст быў улучаны ў сымбалічную зборную як Лігі 1, гэтак і Лігі чэмпіёнаў.

22 жніўня Вітыньня быў абраны трэнэрам адным зь віцэ-капітанаў празь ягоны статус у камандзе[22]. Ён таксама абраў яго асноўным пэнальцістам клюбу, не зважаючы на тое, што некаторыя ягоныя таварышы па камандзе былі незадаволеныя гэтым рашэньнем, у выніку чаго ён быў вымушаны падзяліць выкананьне пэнальці разам з Усманам Дэмбэле. 9 лютага 2025 году партугалец падоўжыў свой кантракт з клюбам да 2029 году[23]. Гулец зноў быў важным футбалістам, які дапамог ня толькі абараніць тытул чэмпіёнаў Францыі, але і здабыць перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

Міжнародная

[рэдагаваць | рэдагаваць]

21 сакавіка 2022 году Вітыньня атрымаў свой першы выклік у зборную Партугаліі на плэй-оф адборачных матчаў да чэмпіянату сьвету 2022 году ў якасьці замены траўмаванаму Рубэну Нэвішу[24]. Праз восем дзён на стадыёне свайго клюбу ён дэбютаваў у зборнай, замяніўшы Жуана Маўтыньню ў дададзены час у фінале плэй-оф, дзе партугальцы былі мацнейшыя за зборную Паўночнай Македоніі зь лікам 2:0[25].

Дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць]

«Порту»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Партугалія:

  1. ^ а б в https://as.com/resultados/ficha/deportista/vitor_ferreira/47225/
  2. ^ а б https://www.fpf.pt/Jogadores/Jogador/playerId/800288/contextId/1619470
  3. ^ Maston, Tom (29.04.2025) Ballon d'Or 2025 Power Rankings: Ousmane Dembele edges ahead of Barcelona trio despite Lamine Yamal’s sensational Champions League showing. Goal.com.
  4. ^ Watach, Nestor (17.04.2025) 2025 Ballon d'Or power rankings: Mbappe’s hopes dealt fatal blow.... Planet Football.
  5. ^ 2025 FC 100: Pedri among best central midfielders in men’s soccer
  6. ^ Vitinha Childhood Story Plus Untold Biography Facts // 29.04.2019 г.
  7. ^ Vitinha, um regresso inesperado e uma afirmação categórica
  8. ^ Porto vs. Gil Vicente - 28 January 2020. Soccerway (28.01.2020).
  9. ^ Juventus held by Sassuolo in thriller, Porto win Primeira Liga title // The Guardian, 16.07.2020 г.
  10. ^ а б Wolves sign highly-rated midfielder // Wolverhampton Wanderers F.C., 09.09.2020 г.
  11. ^ Rose, Gary. Sheffield United 0–2 Wolverhampton Wanderers: Nuno praises special Wolves // BBC Sport, 14.09.2020 г.
  12. ^ Wolverhampton Wanderers 0–1 Stoke City. BBC Sport (17.09.2020).
  13. ^ Stone, Simon (29.12.2020) Manchester United 1–0 Wolverhampton Wanderers: Marcus Rashford scores late winner. BBC Sport.
  14. ^ Stone, Simon (22.01.2021) Chorley 0–1 Wolverhampton Wanderers: Vitinha's superb goal sees Wolves past non-league opponents. BBC Sport.
  15. ^ Vitinha integrates the Liga Portugal bwin Team of the Year. Liga Portugal (23.06.2022). Архіўная копія ад 11.10.2023 г.
  16. ^ Ribeiro, Patrick (07.05.2022) Zaidu winner takes Porto to the title away to bitter rivals Benfica. PortuGOAL.
  17. ^ Farr, Jamie (22.05.2022) Taça de Portugal Final: Porto take down Tondela to seal domestic double. PortuGOAL.
  18. ^ Vitinha joins Paris Saint-Germain through to 2027. Paris Saint-Germain F.C. (30.06.2022).
  19. ^ Vitinha: Midfielder joins PSG from Porto for £34m. BBC Sport (30.06.2022).
  20. ^ A final, lots of goals and a trophy: a great start to the season!. Paris Saint-Germain F.C. (31.07.2022).
  21. ^ VITINHA: FROM FALTERING FORM AND LIONEL MESSI CLASH TO PSG'S KEY PERFORMER // Get French Football News, 09.04.2024 г.
  22. ^ Vitinha em destaque no PSG, na lista para ser um dos capitães de equipa. Diário de Santo Tirso (24.08.2024).
  23. ^ Vitinha: "I love the city, I love the club". Paris Saint-Germain FC (09.02.2025).
  24. ^ Vitinha convocado. Portuguese Football Federation (20.03.2022).
  25. ^ Fernandes, Mariana; Paredes, Diogo. Portugal vence Macedónia do Norte com bis de Bruno Fernandes e está no Mundial do Qatar (2-0) - como aconteceu // Observador, 29.03.2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]