Вісарыён Гарбук
Вісарыён Гарбук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 (24) лістапада 1913 |
Памёр | 8 жніўня 1986 (72 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік |
Узнагароды |
Вісарыён Сьцяпанавіч Гарбук (11 лістапада 1913, в. Шкілякі Полацкага павету Віцебскай губэрні, цяпер Полацкі раён — 8 жніўня 1986, Пяцігорск, Расея) — беларускі празаік, паэт і перакладчык[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў пэдтэхнікум у Лепелі. З 1933 году працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 году стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў сэкцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР.
Быў арыштаваны 26 красавіка 1936 году, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940 годзе, а рэабілітаваны ў 1961 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, пад Варшавай, у Бэрліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[1]. Пасьля вайны жыў у Пяцігорску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расейскім друку з 1957 году[1], у беларускім — з 1961 году. Першы зборнік апавяданьняў выйшаў у 1963 годзе ў Менску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказу (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавяданьня «Твар у палоску» зьняты тэлефільм. Сябра СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Пісаў пераважна для дзяцей[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Пяцігорску
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларусі
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Расейскамоўныя пісьменьнікі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускія літаратары
- Дзіцячыя літаратары
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Нарадзіліся ў Полацкім раёне