Віргерд
Віргерд (Віргірд) — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Віргерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]). Гэты ж фармант празь імёны Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Віргерда зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2], празь імя Таўтгерд — зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[3], а празь імя Гудзігерд — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармат -герд- (германскія імёны Alagart, Herdwic, Hergerdr) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Адзначалася бытаваньне германскага імя Wergerd[6] (Wergardus[7], Wirgardus[8]).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Роману Виркгирдовичу чоловекъ Осташко путныи (1440—1492 гады)[9].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Раман Віргердавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ North J. J. English Hammered Coinage. Volume 1: Early Anglo-Saxon to Henry 111 c. A.D. 600—1272. — London, 1994. P. 141.
- ^ Archiv für Kunde österreichischer Geschichts-Quellen. Bd. 12. — Wien, 1854. S. 116—117.
- ^ Palumbo M. Leibniz e la Res bibliothecaria: bibliografie, historiae literariae e cataloghi nella biblioteca privata leibniziana. — Bulzoni, 1993. P. 43.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 53.