Вінцэнт дэ Поль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вінцэнт дэ Поль
Vincent de Paul.PNG
Сьвяты
Нарадзіўся 24 красавіка 1581
Памёр 27 верасьня 1660(1660-09-27)[1][2][3][…] (79 гадоў)
Дзень памяці 27 верасьня[4]

Вінцэнт дэ Поль (24 красавіка 1581, Пуі, Францыя27 верасьня 1660, Парыж) — каталіцкая сьвятар, пакутнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросьце ён стаў сьвятаром і праз дванаццаць гадоў сьвятарскага служэньня быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 годзе сьвятар прысягнуў да канца свайго жыцьця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасьці — супольнасьць сьвецкіх сясьцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 годзе — законную супольнасьць Місій, мэтай якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаваньне духавенства.

Паколькі сядзіба супольнасьці Місій знаходзілася побач з парыскім касьцёлам сьвятога Лазара, законьнікаў пачалі называць лазарыстамі. У 1633 годзе Вінцэнт дэ Поль разам з Луізай дэ Марыяк заснаваў законную супольнасьць Дачок міласэрнасьці, вядомых пад назваю шарыткі (ад францускага слова charity — міласэрнасьць). Адданы сьвятар, служыцель бедных, апякун сіротак і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лязарэты) падчас крывавых паўстаньняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.

На момант яго сьмерці ў Францыі існавала ўжо каля 800 місій лязарыстаў, якія пазьней распаўсюдзіліся па ўсім свеце[5].

Сьвяты лічыцца апекуном дабрачынных арганізацый, а таксама сіротаў і дзіцячых дамоў.

Праслаўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папа Бэнэдыкт XIII абвясьціў яго блажэнным 13 жніўня 1729 году, а папа Клімэнт XII кананізаваў 16 чэрвеня 1737 году. Мошчы сьвятога захоўваюцца ў капэле, названай у яго гонар, на вуліцы Сэўр ў Парыжы. Дзень памяці ў каталіцкай царкве — 27 верасьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Saint Vincent De Paul // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Vinzenz von Paul // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Vincent de Paul // GCatholic.org — 1997.
  4. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: 1969. — С. 30.
  5. ^ Святы Вінцэнт дэ Поль, сьвятар, catholic.by