Вінцэнт Герберскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вінцэнт Герберскі
Вінцэнт Герберскі
Вінцэнт Герберскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1784
Гарадзенская вобласьць
Памёр 29 лістапада 1826
Род Герберскія
Дзейнасьць лекар

Вінцэнт Герберскі (1 студзеня 1784, Гарадзеншчына — 29 лістапада 1826) — мэдык. Кандыдат філязофіі (1808), магістар (1811) і доктар мэдыцыны (1812); сябра шматлікіх навуковых таварыстваў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскую гімназію і Віленскі ўнівэрсытэт.

У 1804 накіраваўся ў ангельскую калёнію пад Пецярбургам для практычнага вывучэньня сельскай гаспадаркі і ў Пецярбурскі ўнівэрсытэт для слуханьня лекцыяў зь фізыкі, хіміі і сельскай гаспадаркі.

Па вяртаньні ў Вільню (1806), вывучаў мэдыцыну. Атрымаў навуковыя ступені. У 18131824 ад’юнкт мэдычнай клінікі і памочнік прафэсара Франка.

У 18171823 вывучаў за мяжой афтальмалёгію. Па вяртаньні (1823) выкладаў у Віленскім унівэрсытэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафэсар на катэдры прыватнай тэрапіі і паталёгіі і дырэктар клінікі з унутраных хваробаў.

Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Пра шпіталі», «Навука пра хваробы вачэй» і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. ISBN 985-11-0016-1